Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 21:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 тады прывядзе яго гаспадар ягоны да Бога, і прывядзе яго да дзьвярэй або да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха ягонае шылам, і ён застанецца слугою ягоным на вякі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 дык няхай гаспадар ягоны прывядзе яго да багоў і паставіць яго да дзьвярэй, альбо да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха шылам, і ён застанецца рабом ягоным вечна.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 хай завядзе яго гаспадар перад Бога, і хай падвядзе яго да дзвярэй або вушака, і хай праколе яму шылам вуха яго; і будзе ён нявольнікам яго назаўжды.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 21:6
24 Крыжаваныя спасылкі  

І яны прамовілі да яго, кажучы: «Калі сёньня будзеш слугою народу гэтага і прыслу­жышся яму, і адкажаш ім, і прамовіш да іх словы добрыя, будуць яны слугамі тваімі ў-ва ўсе дні».


Псальм Асафа. Бог стаіць на сходзе багоў, сярод багоў Ён судзіць:


I Я прайду па зямлі Эгіпецкай у гэтую ноч, і заб’ю кожнага першароднага ў зямлі Эгіпецкай, ад чалавека аж да скаціны, і над усімі багамі Эгіпту Я ўчыню суды. Я — ГОСПАД.


Калі будуць біцца мужчыны і ўдараць цяжарную жанчыну, і яна спароніць дзіця сваё, але ня будзе [іншай] шкоды, [вінаваты] будзе пакараны пакараньнем, якое наложыць на яго муж той жанчыны, і мае заплаціць пры судзьдзях.


Але калі, кажучы, скажа слуга: “Люблю гаспадара майго, жонку маю і сыноў маіх; не пайду на волю”,


І калі [нейкі] чалавек прадасьць дачку сваю як служку, няхай ня выйдзе яна, як выходзяць слугі.


Бога не праклінай, і начальніка ў народзе сваім не кляні.


І ўзнаўлю судзьдзяў тваіх, як былі раней, і раднікаў тваіх — як было на пачатку. Тады назавуць цябе Горадам Праведнасьці, Цьвярдыняй вернай».


Зямлю ня будзеце прада­ваць назаўсёды, бо Мая зямля, а вы — прыхадні і пасяленцы ў Мяне.


але будзеш з ім абыходзіцца як з парабкам і пасяленцам. Будзе ён табе служыць да юбілейнага году,


Князі ягоныя сярод яго — ільвы, якія рыкаюць, судзь­дзі ягоныя — ваўкі вечаровыя, якія не пакідаюць [нічога] да раніцы.


І загадаў я судзьдзям вашым, кажучы: “Слухайце справу братоў вашых і судзіце справядліва між чалавекам і братам ягоным, і прыхаднем.


А станецца, што ён скажа табе: “Не адыйду ад цябе, бо люблю цябе і дом твой”, бо добра яму ў цябе.


Тады возьмеш шыла і праколеш вуха яму пры дзьвярах, і будзе ён табе служыць вечна, і падобна зробіш і з нявольніцай тваёй.


Паставіш судзьдзяў і загадчыкаў працы ў-ва ўсіх брамах тваіх, якія дае табе ГОСПАД, Бог твой, для ўсіх каленаў тваіх, і будуць судзіць народ судом праведным.


Але Ганна не пайшла. Яна сказала мужу свайму: «Не пайду, пакуль хлопчык ня будзе адняты ад грудзей і падрасьце, а тады завяду яго, і ён стане перад абліччам ГОСПАДА, і застанецца там назаўсёды».


І давяраў Ахіш Давіду, кажучы: «Стаўся ён зьненавіджаны ў народзе сваім, Ізраілі, і будзе ён мне слугою вечна».


І сказаў Давід Ахішу: «Цяпер і ты даведаешся, што ро­біць слуга твой». І сказаў Ахіш Давіду: «Стаўлю цябе ахоўнікам галавы маёй на ўсе дні».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы