Зваж на галашэньне маё, бо вельмі я зьнямогся; ратуй Ты мяне ад тых, што перасьледуюць мяне, бо яны дужэйшыя за мяне.
ПСАЛТЫР 38:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ворагі мае жывыя і ўзмацняюцца, і шматлікімі сталі тыя, якія няслушна мяне ненавідзяць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але непрыяцелі мае жывуць, і яны сталі дужэйшымі, і памножыліся тыя, што ненавідзяць мяне несправядліва. |
Зваж на галашэньне маё, бо вельмі я зьнямогся; ратуй Ты мяне ад тых, што перасьледуюць мяне, бо яны дужэйшыя за мяне.
Няхай ня радуюцца з мяне тыя, што варагуюць са мною няслушна, няхай не міргаюць вачыма тыя, што ненавідзяць мяне без прычыны.
Ці ж за дабро аднагароджваюць ліхам? Бо яны выкапалі яму для душы маёй! Узгадай, як я стаяў перад абліччам Тваім, каб прамаўляць пра іх добрае і каб адвярнуць гнеў Твой ад іх.
Шчасьлівыя тыя, каго перасьледуюць за праведнасьць, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.
Адказаў ім Ісус: «Шмат добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго. За які з іх хочаце Мяне ўкаменаваць?»
Ня гэтак, як Каін, што быў ад злога і замардаваў брата свайго. І дзеля чаго замардаваў яго? Бо ягоныя ўчынкі былі злыя, а брата ягонага — праведныя.
І спытаўся Давід: «Ці выдадуць мяне і людзей маіх гаспадары Кейлі ў рукі Саўла?» ГОСПАД сказаў: «Выдадуць».
І пайшоў Давід і людзі ягоныя ў Кейлю, і ваявалі супраць Філістынцаў, і забралі жывёлу іхнюю, і ўчынілі ім вялікую паразу, і вызваліў Давід жыхароў Кейлі.
Былі яны нам мурам [ахоўным] як уначы, так і ўдзень у-ва ўсе дні, калі мы хадзілі з імі і пасьвілі авечак.
А Давід казаў [сабе]: «Надарма я захоўваў у пустыні ўсю маёмасьць чалавека гэтага і нішто не прапала з таго, што да яго [належала], бо ён адплаціў мне ліхам за дабро.