Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 25:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 А Давід казаў [сабе]: «Надарма я захоўваў у пустыні ўсю маёмасьць чалавека гэтага і нішто не прапала з таго, што да яго [належала], бо ён адплаціў мне ліхам за дабро.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 І Давід сказаў: так, дарэмна я ахоўваў у пустыні маёмасьць гэтага чалавека, і нічога не прапала з таго, што належала яму; ён плаціць мне злом за дабро;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 І Давід казаў сабе: «Дарма, сапраўды, я бярог у пустыні ўсю маёмасць гэтага чалавека і нішто не прапала з усяго, што яму належала; і ён аддаў мне ліхам за дабро.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 25:21
19 Крыжаваныя спасылкі  

Хто адплочвае злом за дабро, у таго зло не адыйдзе ад дому ягонага.


Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім.


Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;


Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.


Бо, калі хоча воля Божая, лепш цярпець, робячы добрае, чым робячы благое.


Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднаго, і для ўсіх.


не аддавайце ліхам за ліха ці зьнявагай за зьнявагу, а, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што вы дзеля гэтага пакліканыя, каб узяць у спадчыну дабраслаўленьне.


Ці ж за дабро аднагароджваюць ліхам? Бо яны выкапалі яму для душы маёй! Узгадай, як я стаяў перад абліччам Тваім, каб прамаўляць пра іх добрае і каб адвярнуць гнеў Твой ад іх.


А ворагі мае жывыя і ўзмацняюцца, і шматлікімі сталі тыя, якія няслушна мяне ненавідзяць.


Ухіліся ад гневу, пакінь ярасьць, ня гневайся, каб ты ня стаўся злачынцам,


плацяць мне злом за дабро; асірацела душа мая.


сыны неразумных і сыны без імя, выгнаныя з зямлі.


І сказаў Давід людзям сваім: «Няхай кожны падпярэжацца мячом сваім!» І падперазаўся кожны мячом сваім, і таксама Давід падперазаўся мячом сваім, і вырушылі з Давідам каля чатырохсот чалавек, а дзьвесьце засталіся ў табары.


Яны выйшлі з гораду, не адыйшлі далёка, і Язэп сказаў загадчыку дому свайго: «Устань, ганіся за тымі людзьмі, і дагоніш іх, і скажаш ім: “Чаму вы адплацілі ліхам за дабро?


Пачуў я, што стрыгуць авечак у цябе. Пастухі твае былі разам з намі, і мы ня крыў­дзілі іх, і нічога не прапала ў іх за ўсе дні, калі былі яны з намі ў Кармэлю.


А людзі тыя былі для нас добрымі і ня крыўдзілі нас. І нічога не загінула ў нас у-ва ўсе дні, у якія мы з імі ха­дзілі ў полі.


І калі яна, седзячы на асьле, зыходзіла па схіле з гары, вось, Давід і людзі ягоныя ішлі насустрач ёй, і яна спаткала іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы