А вочы бязбожных сасьлепнуць, і ня будуць яны мець прытулку, і надзея іхняя — стогн душы».
ПСАЛТЫР 142:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі зьнемагае ў-ва мне дух мой, Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хаджу, яны таемна [наставілі] сіло на мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гляджу направа і бачу, і няма нікога, хто б пазнаў мяне, хто паклапаціўся б пра жыццё маё. |
А вочы бязбожных сасьлепнуць, і ня будуць яны мець прытулку, і надзея іхняя — стогн душы».
Пыхліўцы таемна [наставілі] пастку для мяне і петлі, расьцягнулі сеці пры сьцежцы, паставілі сіло для мяне. (Сэлях)
Захавай Ты мяне ад пасткі, што яны наставілі на мяне, ад сіла, [што наставілі] злачынцы.
Бо зьнікае ў смутку жыцьцё маё, і гады мае — ва ўздыханьні. Спатыкнулася ў беззаконьні маім сіла мая, і высахлі косткі мае.
Ты ведаеш ганьбу маю, і сорам мой, і зьнявагу маю; перад Табою ўсе, што перасьледуюць мяне.
Няхай чуецца крык у дамах іхніх, бо Ты навядзеш на іх раптоўна арду злачынцаў, бо яны выкапалі яму, каб схапіць мяне, і пад ногі мае пасткі паставілі.
Бо Я вярну здароўе тваё і аздараўлю цябе ад ранаў тваіх, кажа ГОСПАД, бо “адкінутым”, “якога ніхто не шукае”, назвалі цябе, Сыёне.
Калі млела душа мая ў-ва мне, я ўзгадаў ГОСПАДА, і малітва мая прыйшла да Цябе, да сьвятой сьвятыні Тваёй.
А гэта ўсё сталася, каб споўніліся Пісаньні прарокаў». Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
У першай маёй абароне ніхто не прыйшоў да мяне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана!
І сказаў Давід у сэрцы сваім: «У нейкі дзень я загіну ад рукі Саўла. Ці ня лепш мне схавацца ў зямлі Філістынцаў, каб кінуў Саўл шукаць мяне ў-ва ўсіх межах Ізраіля, і я ўхілюся ад рук ягоных».