ПСАЛТЫР 140:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Захавай мяне, ГОСПАДЗЕ, ад рук бязбожніка! Захоўвай мяне ад чалавека злачыннага, ад тых, што мяркуюць пахіснуць стопы мае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай карае мяне праведнік: гэта - міласьць; хай выкрывае мяне: гэта - найлепшы алей, які не пашкодзіць галаве маёй; а малітвы мае - супраць зладзействаў іхніх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усцеражы мяне, Госпадзе, ад рукі грэшніка, ухавай мяне ад гвалтаўніка. |
Свавольнікі надумалі хлусьню супраць мяне; а я ўсім сэрцам буду пільнавацца загадаў Тваіх.
Перад абліччам Ягоным я выліваю смутак мой, пра трывогу маю перад абліччам Ягоным апавядаю.
Бо Ты — скала мая і замчышча маё, дзеля імя Твайго Ты будзеш весьці мяне і накіроўваць мяне.
Бо яны без прычыны таемна [наставілі] на мяне ў яме сетку сваю, без прычыны выкапалі яму для душы маёй.
Расьцягні міласэрнасьць Тваю над тымі, што ведаюць Цябе, і праведнасьць Тваю — над [людзьмі] са шчырым сэрцам.
Судзі мяне, Божа, і барані мяне ў справе маёй супраць народу небагабойнага! Ад чалавека крывадушнага і беззаконнага збаў Ты мяне!
І яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, бо ня зьнік Закон у сьвятара, і рада ў мудраца, і слова ў прарока. Хадземце, ударым яго языком, і не зьвяртайма ўвагі на ўсе словы ягоныя».
Ці ж за дабро аднагароджваюць ліхам? Бо яны выкапалі яму для душы маёй! Узгадай, як я стаяў перад абліччам Тваім, каб прамаўляць пра іх добрае і каб адвярнуць гнеў Твой ад іх.
Няхай чуецца крык у дамах іхніх, бо Ты навядзеш на іх раптоўна арду злачынцаў, бо яны выкапалі яму, каб схапіць мяне, і пад ногі мае пасткі паставілі.