Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 119:73 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Рукі Твае зрабілі мяне і ўмацавалі; дай мне разуменьне, каб я навучыўся прыказаньням Тваім!

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Рукі Твае стварылі мяне і аформілі мяне; дай мне разуменне, і я навучуся загадам Тваім.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 119:73
17 Крыжаваныя спасылкі  

Толькі няхай дасьць табе ГОСПАД розум і разуменьне, і няхай паставіць цябе над Ізраілем, а ты захоўвай Закон ГОСПАДА, Бога твайго.


І сказаў Хурам: «Даб­раслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які ўчыніў неба і зямлю, Які даў Давіду валадару сына мудрага, які мае розум і веданьне, які пабудуе Дом ГОС­ПАДУ і дом для валадарства свайго.


Ці ж ня Той, Хто мяне ўфармаваў ва ўлоньні, уфармаваў і яго; і ва ўлоньні [маці] ўкш­талтаваў нас Адзіны?


Але дух ёсьць у чалавеку і дыханьне Усемагутнага дае яму разуменьне.


Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.


Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак мудрасьці; добры розум [маюць] усе, што дзейнічаюць [у страху Божым]. Хвала Ягоная трывае вечна.


Я — слуга Твой; дай мне разуменьне, каб пазнаў сьведчаньні Твае.


Праведнасьць сьведчаньняў Тваіх — на вякі; дай мне разуменьне, і буду жыць.


Няхай дойдзе галашэньне маё да аблічча Твайго, ГОС­ПАДЗЕ! Паводле слова Твайго дай мне разуменьне.


Дай мне разуменьне, і буду пільнавацца Закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.


ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!


Прыйдзіце, паклонімся і ўпадзем, укленчым перад абліччам ГОСПАДА, Творцы нашага!


Разумей, што кажу. Няхай жа дасьць табе Госпад разуменьне ў-ва ўсім.


Плод жа праведнасьці ў супакоі сеецца тымі, якія робяць супакой.


Ведаем жа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменьне, каб пазналі Праўдзівага і былі ў Праўдзівым — у Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.