Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:144 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

144 Праведнасьць сьведчаньняў Тваіх — на вякі; дай мне разуменьне, і буду жыць.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

144 Сведчанні Твае — вечная справядлівасць; дай мне разуменне, і я буду жыць.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:144
23 Крыжаваныя спасылкі  

Ты загадаў [чыніць] праведнасьць, сьведчаньні Твае і вернасьць вялікую.


Але блізка Ты, ГОСПАДЗЕ, і ўсе прыказаньні Твае — праўда.


Здаўна я ведаю сьведчаньні Твае, што Ты на вякі заснаваў іх.


Няхай дойдзе галашэньне маё да аблічча Твайго, ГОС­ПАДЗЕ! Паводле слова Твайго дай мне разуменьне.


Рабі добрае слузе Твайму, каб я жыў і захоўваў слова Тваё.


Дай мне разуменьне, і буду пільнавацца Закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.


Добраму розуму і веданьню навучы мяне, бо я прыказаньням Тваім веру.


Рукі Твае зрабілі мяне і ўмацавалі; дай мне разуменьне, каб я навучыўся прыказаньням Тваім!


Загады ГОСПАДА слушныя, яны радуюць сэрца. Прыказаньне ГОСПАДА яснае, яно прасьвятляе вочы.


Вусны праведнага пасьвяць многіх, а бязглуздыя паміраюць ад нястачы розуму.


І ён вучыў мяне, і казаў мне: «Няхай трымаецца сэрца тваё словаў маіх, захоўвай прыказаньні мае і жыві.


Захоўвай прыказаньні мае і жыві, і закон мой — як зрэнку вока твайго.


Калі гальлё ягонае высахне, будзе адламанае, і прыйдуць жанчыны, і спаляць яго. Гэты народ неразумны, дзеля гэтага не пашкадуе яго Той, Які зрабіў яго, і ня зьлітуецца над ім Той, Які ўкшталтаваў яго.


Бо неразумны народ Мой, ня ведае Мяне; сыны дурныя і бязглуздыя; мудрыя, каб чыніць зло, але добрага рабіць ня ўмеюць.


Будуць ачышчаныя і выбеленыя, і выспрабаваныя шматлікія, і бязбожнікі будуць рабіць бязбожна, і не зразумее гэтага ніхто з бязбожнікаў, а разумныя зразумеюць.


Зьнішчаны народ Мой, бо няма веданьня. За тое, што ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе ад сьвятарства Майго. І як ты забыўся пра Закон Бога твайго, і Я таксама забудуся пра сыноў тваіх.


Да ўсякага, хто чуе слова пра Валадарства і не разумее, прыходзіць злы і крадзе пасеянае ў сэрцы ягоным; гэта тое, што пасеянае пры дарозе.


Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.


А гэта ёсьць жыцьцё вечнае, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў, — Ісуса Хрыста.


Таму што Бог, Які сказаў з цемры зазьзяць сьвятлу, Сам зазьзяў у сэрцах нашых дзеля прасьвятленьня [нас] пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы