ПСАЛТЫР 119:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У сэрцы сваім берагу словы Твае, каб не грашыць супраць Цябе. |
бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.
Паслухайце Мяне вы, якія ведаеце праведнасьць, народ, у сэрцы якога Закон Мой. Ня бойцеся ганьбаваньня ад людзей і не палохайцеся зьнявагаў іхніх.
Я знайшоў слова Тваё і праглынуў яго, і сталася слова Тваё для мяне пацяшэньнем і радасьцю сэрца майго, бо заклікалася імя Тваё нада мною, ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў.
І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.
Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.