Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 51:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Паслухайце Мяне вы, якія ведаеце праведнасьць, народ, у сэрцы якога Закон Мой. Ня бойцеся ганьбаваньня ад людзей і не палохайцеся зьнявагаў іхніх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Паслухайце Мяне, знаўцы праўды, народзе, у якога ў сэрцы закон Мой! Ня бойцеся ганьбаваньня ад людзей, і ліхаслоўя іхняга не палохайцеся.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Слухайце Мяне тыя, якія знаеце справядлівасць, народзе, у сэрцы якога — Мой закон: не бойцеся знявагі ад людзей ды не палохайцеся блюзнення іх.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 51:7
23 Крыжаваныя спасылкі  

Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным; ня будуць хістацца крокі ягоныя.


Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне будуць зьневажаць вас, і перасьледаваць, і казаць усякае злое слова хлусьліва.


А ты, сыне чалавечы, ня бойся іх і ня бойся словаў іхніх, хоць яны вакол цябе — асот і церні, і ты сядзіш сярод скарпіёнаў. Ня бойся словаў іхніх і ня бойся абліччаў іхніх, бо яны — дом бунтаўнікоў.


Калі зьневажаюць вас за імя Хрыста, вы шчасьлівыя, бо Дух славы, Дух Божы супачывае на вас. Тыя блюзьняць [на Яго], а вы славіце.


Слухайце Мяне вы, якія імкнецеся да праведнасьці, якія шукаеце ГОСПАДА. Паглядзіце на скалу, з якой вы высечаныя, і на глыбіню ямы, з якой вы выцягнутыя.


Таму яны зьдзіўляюцца, што вы не бежыцё з імі на гэты разьліў распусты, і блюзьняць.


І больш таго, усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за гной, каб Хрыста здабыць


Бо яўна [для ўсіх], што вы — ліст Хрыстовы, напісаны праз служэньне нашае не атрамантам, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.


Тыя ж пайшлі ад аблічча сынэдрыёна, радуючыся, што сталіся вартымі зьняважаньня за імя Ягонае.


А ты падперажы сьцёгны твае і ўстань, і прамоў да іх усё, што Я табе загадаю. Ня бойся абліччаў іхніх, каб Я не напоўніў цябе страхам перад абліччам іхнім.


Тады я сказаў: «Вось, я іду! У скрутку кнігі напісана пра мяне».


«Вось запавет, які Я заключу з імі пасьля дзён тых, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў сэрцы іхнія, напішу іх і ў думках іхніх,


каб пазнаць Яго, і сілу ўваскрасеньня Яго, і супольнасьць пакутаў Яго, прыпадабняючыся сьмерці Яго,


Шчасьлівыя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі адлучаць вас, і будуць зьневажаць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалавечага.


І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне.


Будзе зьнішчана сьмерць назаўсёды, і вытра Госпад ГОСПАД сьлязу з кожнага аблічча, і ганьбу народу Свайго здыме Ён з усёй зямлі, бо ГОСПАД прамовіў [гэта].


Бо ГОСПАД — Судзьдзя наш, ГОСПАД — Заканадаўца наш, ГОСПАД — Валадар наш; Ён збавіць нас.


Ня бойся, бо не дазнаеш сораму, і не чырваней, бо ня будзеш у ганьбе, бо забудзешся пра сорам маладосьці тваёй і ня будзеш больш памятаць пра ганьбу ўдаўства твайго.


Гэтыя словы, якія я загадваю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім.


І сказаў ім Ісая: «Гэта скажыце гаспадару вашаму: “Так кажа ГОСПАД. Ня бойся словаў, якія ты чуў, якімі слугі валадара Асірыі зьневажалі Мяне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы