Гэтакія [былі] мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьве дочкі твае і шэсьць гадоў за авечак тваіх, і ты зьмяняў плату маю дзесяць разоў.
ЛІКІ 14:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе людзі, якія бачылі славу Маю і знакі Мае, якія Я рабіў у Эгіпце і ў пустыні, але спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і ня слухалі голасу Майго, Біблія (пераклад В. Сёмухі) усе, хто бачыў славу Маю і азнакі Мае, зробленыя Мною ў Егіпце і ў пустыні, і ня слухалі голасу Майго, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсё ж людзі, якія бачылі веліч Маю і знакі, якія чыніў Я ў Егіпце і ў пустыні, спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і не слухаліся голасу Майго, |
Гэтакія [былі] мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьве дочкі твае і шэсьць гадоў за авечак тваіх, і ты зьмяняў плату маю дзесяць разоў.
і бацька ваш ашукваў мяне, і зьмяняў плату маю дзесяць разоў, але ня даў яму Бог зрабіць крыўду мне.
I сказалі Майсею: «Ці ж не было магілаў у Эгіпце, што ты ўзяў нас паміраць у пустыні? Што гэта ты зрабіў нам, што вывеў нас з Эгіпту?
I спрачаўся народ з Майсеем, і сказалі: «Дайце нам вады, і будзем піць». I сказаў ім Майсей: «Што вы спрачаецеся са мною? Што выпрабоўваеце ГОСПАДА?».
I смагнуў там народ вады, і наракаў народ на Майсея, і сказаў: «Навошта ты вывеў нас з Эгіпту? Каб памерлі ад смагі я, і сыны мае, і статак мой?»
I назваў імя месца таго — Маса і Мэрыва, таму што сварыліся сыны Ізраіля і таму што яны выпрабоўвалі ГОСПАДА, кажучы: «Ці ёсьць ГОСПАД сярод нас, ці не?»
I бачыў народ, што Майсей затрымліваецца, каб зыйсьці з гары, і сабраўся народ перад Ааронам, і сказалі яму: «Устань, зрабі нам багоў, якія будуць ісьці перад намі, бо з гэтым Майсеем, гэтым чалавекам, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім».
і сказалі ім: «Няхай узгляне ГОСПАД на вас і асудзіць, бо вы зрабілі нас агіднымі ў вачах фараона і ў вачах слугаў ягоных, і далі меч у рукі іхнія, каб забіць нас».
І ў-ва ўсіх справах мудрасьці і разуменьня, пра што валадар пытаўся ў іх, ён знайшоў іх у дзесяць разоў [лепшымі] за ўсіх варажбітоў і астролягаў, якія [былі] ў-ва ўсім валадарстве ягоным.
І цяпер мы шчасьлівымі называем свавольных. Уладкаваліся нават тыя, якія робяць нягоднасьць, нават тыя, якія выпрабоўваюць Бога, уцякаюць [ад кары]».
І сталася, што народ наракаў, і кепска [гэта было] ў вушах ГОСПАДА. І пачуў гэта ГОСПАД, і разгневаўся, і ўзгарэўся на іх агонь ГОСПАДА, і зьнішчыў крайнюю частку табара.
Іншапляменьнікі, якія [былі] паміж імі, зажадалі пажаданьнем і [захацелі] вярнуцца, і разам з імі сыны Ізраіля плакалі і казалі: «Хто дасьць нам есьці мяса?
І гаварылі Мірыям і Аарон супраць Майсея з прычыны жанчыны Кушанкі, якую ён узяў за жонку,
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Дакуль будзе зьневажаць Мяне народ гэты? Дакуль ня будзе ён верыць усім знакам, якія Я ўчыніў сярод іх?
і наракалі на Майсея і Аарона ўсе сыны Ізраіля, і ўся грамада казала: «Лепш, каб мы памерлі ў Эгіпце, або ў пустыні гэтай.
акрамя Халева, сына Ефунны, Кенэзеяніна, і Егошуа, сына Нуна, бо яны слухаліся ГОСПАДА!”
Таксама ня будзем спакушаць Хрыста, як некаторыя з іх спакушалі і загінулі ад зьмеяў.
Памятай і не забывайся, як гнявіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, у пустыні. З таго дня, як выйшаў ты з Эгіпту і аж пакуль прыйшлі ў гэтае месца, вы працівіліся ГОСПАДУ.
дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне і бачылі справы Мае сорак гадоў.