I атрымалі яны дапамогу супраць іх, былі аддадзеныя ў рукі іхнія Агаране і ўсё, што [было] ў іх, бо яны ў часе бітвы клікалі да Бога, і Ён даў ім упрасіць Сябе, бо яны спадзяваліся на Яго.
ЕРАМІІ 39:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Я, выбаўляючы, выбаўлю цябе, і ты не ўпадзеш ад мяча, і будзе ў цябе душа твая, як здабыча, бо ты спадзяваўся на Мяне, кажа ГОСПАД”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я выбаўлю цябе, і ты не загінеш ад меча, і душа твая застанецца ў цябе замест здабычы, бо ты на Мяне надзею паклаў, сказаў Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але, вырваўшы, вызвалю цябе, і не ўпадзеш ты ад меча, але будзе ў цябе душа твая за здабычу, бо на Мяне ты ўсклаў спадзяванне,”» — кажа Госпад. |
I атрымалі яны дапамогу супраць іх, былі аддадзеныя ў рукі іхнія Агаране і ўсё, што [было] ў іх, бо яны ў часе бітвы клікалі да Бога, і Ён даў ім упрасіць Сябе, бо яны спадзяваліся на Яго.
Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху [вашага], бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.
Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную,
Ліхоцьце прывядзе да сьмерці бязбожніка, і будуць абвінавачаныя тыя, якія ненавідзяць Праведнага.
Бо ГОСПАД Бог ёсьць сонца і шчыт; ГОСПАД дае ласку і славу, і не адмовіць дабра аніякага тым, якія ў беззаганнасьці ходзяць.
Тысяча побач з табой упадзе і дзесяць тысячаў праваруч ад цябе, а да цябе яна не падыйдзе.
Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.
Хто застанецца ў горадзе гэтым, памрэ ад мяча, голаду і пошасьці. А хто выйдзе і патрапіць да Халдэйцаў, якія аблягаюць вас, будзе жыць і атрымае, як здабычу, душу сваю.
«Гэта кажа ГОСПАД. Хто застанецца ў горадзе гэтым, памрэ ад мяча, голаду і заразы. А хто пяройдзе да Халдэйцаў, застанецца жыць, і будзе для яго душа ягоная, як здабыча, і будзе жыць.
Бо тыя, якія без Закону зграшылі, без Закону і загінуць, а тыя, якія ў Законе зграшылі, праз Закон будуць асуджаныя.
якія паверылі праз Яго ў Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб вера вашая і надзея была ў Богу.