ЕЗЭКІІЛЯ 37:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І слуга Мой, Давід, будзе валадаром над імі, і пастыр адзін будзе для ўсіх іх, і яны будуць хадзіць паводле судоў Маіх, і пастановы Мае будуць захоўваць, і будуць выконваць іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А раб Мой Давід будзе царом над імі і пастырам усіх іх, і яны будуць хадзіць паводле запаведзяў Маіх і пастановы Мае будуць захоўваць і выконваць іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслугач Мой, Давід, будзе царом над імі, ды ўсе яны будуць мець аднаго пастыра; жыць будуць паводле Маіх законаў, і прыказанні Мае берагчы будуць, і будуць выконваць іх. |
Словы мудрых — як джалы, і як цьвікі моцна ўбітыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам.
Вось, валадар будзе панаваць у праведнасьці, і князі кіраваць будуць у правасудзьдзі.
Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».
Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я вырашчу Давіду Парастак праведны, і будзе валадарыць Валадар, і Ён будзе справядлівы, і Ён будзе чыніць суд і праведнасьць на зямлі.
І будзе з яго Магутны ягоны, і Пан ягоны паўстане спасярод яго. І Я набліжу яго да Сябе, і ён наблізіцца да Мяне, бо хто ёсьць той, хто адважыцца ў сэрцы сваім наблізіцца да Мяне? — кажа ГОСПАД.
І будуць яны служыць ГОСПАДУ, Богу свайму, і Давіду, валадару свайму, якога Я пастаўлю для іх.
Бо вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля дзён тых, кажа ГОСПАД. Я разьмяшчу Закон Мой у нутры іхнім, і ў сэрцы іхнім напішу яго, і буду для іх Богам, а яны будуць для Мяне народам.
І дам ім адно сэрца і адзін шлях, каб баяліся Мяне ў-ва ўсе дні, каб добра было ім і сынам іхнім пасьля іх.
Як незьлічоныя войскі нябесныя і як нязьмерны пясок марскі, так Я памножу насеньне Давіда, слугі Майго, і лявітаў, слугаў Маіх».
Бо на сьвятой гары Маёй, на высокай гары Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД, там будзе служыць Мне ўвесь дом Ізраіля, усе, якія ў зямлі гэтай. Там Я ўпадабаю іх, і там буду шукаць ахвяраў вашых і пяршынаў дароў вашых, і ўсяго, што вы пасьвяціце [Мне].
Руіну, руіну, руіну зраблю з цябе; падобнага ня будзе, пакуль ня прыйдзе той, да якога [належыць суд], і якому Я аддам яго”.
І Духа Майго Я дам у нутро вашае, і зраблю, што паводле пастановаў Маіх вы будзеце хадзіць і суд Мой будзеце захоўваць і выконваць.
І зраблю іх адным народам у зямлі гэтай, на гарах Ізраіля, і адзін валадар будзе валадаром для ўсіх іх, і больш ня будуць яны двума народамі, і больш ня будуць падзеленыя на два валадарствы.
І яны будуць жыць на зямлі, якую даў Я слузе Майму Якубу, на якой жылі бацькі іхнія. І будуць жыць на ёй яны і сыны іхнія, і сыны сыноў іхніх на вякі, і Давід, слуга Мой, [будзе] князем у іх на вякі.
А для князя [будзе абшар] па абодвух баках часткі сьвятой і ўласнасьці гораду ўздоўж часткі сьвятой і ўздоўж уласнасьці горада з боку заходняга на захад і з боку ўсходняга на ўсход, і даўжыня такая, як частка [калена] ад мяжы заходняй да мяжы ўсходняй.
Потым навернуцца сыны Ізраіля і будуць шукаць ГОСПАДА, Бога свайго, і Давіда, валадара свайго, і будуць баяцца ГОСПАДА і добрасьці Ягонай у апошнія дні.
Ты, Бэтлеем-Эфрата, — найменшы сярод тысячаў Юды, з цябе выйдзе для Мяне Той, Які будзе Правадыром у Ізраілі, Які паходзіць здаўна, ад дзён старадаўніх.
І стане Ён, і будзе пасьвіць у моцы ГОСПАДА, у слаўнасьці імя ГОСПАДА, Бога Свайго, і яны будуць жыць [там], бо ад гэтага [часу] Ён узьвялічыцца аж да канцоў зямлі.
Абудзіся, меч, на Пастыра Майго і на Мужа, Які блізкі Мне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Удар пастыра, і расьсеюцца авечкі! І Я павярну руку Маю на ягнятак.
Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага назавецца, і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага.
Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё памятаеце і трымаецеся традыцыі так, як я перадаў вам.
Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.
І абрэжа ГОСПАД, Бог твой, сэрца тваё і сэрца насеньня твайго, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй, каб ты жыў.
І вось прыказаньні, пастановы і прысуды, якія загадаў ГОСПАД, Бог ваш, каб навучыць вас, каб вы выконвалі іх у зямлі, у якую вы ідзіцё, каб узяць яе на ўласнасьць,
А Бог супакою, Які падняў з мёртвых у крыві вечнага запавету вялікага Пастыра авечак, Госпада нашага Ісуса,