Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

АСІІ 3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Ос 3

1 І сказаў ГОСПАД мне зноў: «Ідзі, пакахай жанчыну, якую кахае іншы і якая чужаложыць, як ГОС­ПАД любіць сыноў Ізраіля, а яны зьвяртаюцца да іншых багоў і любяць разынкі вінаградныя».

2 І я набыў яе для сябе за пятнаццаць срэбнікаў і паўтары гомары ячменю.

3 І сказаў ёй: «Шмат дзён будзеш жыць са мною. Ня будзеш займацца распустай і ня будзеш [належаць] іншаму мужу, і я таксама буду для цябе».

4 Бо шмат дзён будуць сыны Ізраіля жыць без валадара, і бяз князя, і без ахвяры, і без слупа, і без эфоду, і без тэрафімаў.

5 Потым навернуцца сыны Ізраіля і будуць шукаць ГОСПАДА, Бога свайго, і Давіда, валадара свайго, і будуць баяцца ГОСПАДА і добрасьці Ягонай у апошнія дні.

Сачыце за намі:



Аб'явы