ЕЗЭКІІЛЯ 28:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і сапхнуць цябе ў яму, і памрэш ты сьмерцю забітага ў сэрцы мораў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) зьвядуць цябе ў магілу, і памрэш у сэрцы мораў сьмерцю забітых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зацягнуць цябе ў яму, і памрэш ты раптоўнай смерцю ў сэрцы мора. |
Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клічу. Скала мая, не маўчы на мой [кліч], каб праз маўчаньне Тваё ня стаўся я падобным да тых, якія зыходзяць у магілу.
Ускладзі бярэмя тваё на ГОСПАДА, і Ён паклапоціцца пра цябе; ня дасьць Ён ніколі, каб пахіснуўся праведнік.
Чалавек, абцяжараны крывёю душы [другога], будзе бегаць да магілы, і ніхто не падтрымае яго.
Вось, супакоем [зрабіў] горыч маю вялікую. Ты вырваў душу маю з ямы загубы, і кінуў за сьпіну Тваю ўсе грахі мае.
І разрабуюць багацьці твае, і забяруць тавары твае, і зруйнуюць муры твае, і дамы твае багатыя разбураць, а камяні твае, і дрэва тваё, і парахно тваё кінуць у сярэдзіну мора.
Цяпер ты разьбіты ў моры, і ў глыбіні водаў тавары твае, і ўсё войска тваё, якое ў сярэдзіне цябе, загінула.
Ці будзеш гаварыць. “Я — Бог!” перад абліччам таго, які забівае цябе. Ты чалавек, а ня Бог у руцэ забойцаў тваіх.