ГАБРЭЯЎ 12:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Да таго, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і саромеліся перад імі, ці ня шмат больш маем падпарадкоўвацца Айцу духаў і будзем жыць? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прытым, калі мы, караныя цялеснымі бацькамі нашымі, баяліся іх, дык ці ж не намнога больш павінны скарыцца Айцу духаў, каб жыць? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адсюль, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і шанавалі іх, дык ці не шмат больш павінны мы падпарадкоўвацца Айцу духаў і жыць? |
Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.
Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцю маці, выдзяўбуць груганы над ракою і зьядуць арляняты.
ГОСПАДЗЕ, гэтым жывуць [людзі] і ў-ва ўсім гэтым — жыцьцё духа майго. Аздараві мяне і ажыві мяне!
Гэта кажа Бог, ГОСПАД, Які стварыў неба і расьцягнуў яго, Які ўмацаваў зямлю і тое, што вырастае з яе, Які даў дыханьне людзям на ёй і духа [ўсім] тым, якія ходзяць па ёй.
Гора таму, хто кажа бацьку: «Навошта ты нарадзіў [мяне]?», або маці: «Навошта ты нарадзіла [мяне]?»
Бо Я ня буду вечна спрачацца і ня буду заўсёды гневацца, бо тады [ўсякі] дух зьнікне перад абліччам Маім і [ўсякае] дыханьне, якое Я зрабіў.
Бацька і маці зьневажаюцца ў цябе, прыхадню робяць крыўду пасярод цябе, сірата і ўдава прыгнятаныя ў цябе.
Няхай кожны баіцца маці сваю і бацьку свайго. І захоўвайце суботы Мае. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
Цяжар слова ГОСПАДА пра Ізраіля. Кажа ГОСПАД, Які расьцягнуў неба, і заснаваў зямлю, і ўкшталтаваў дух чалавека ў нутры ягоным.
«Сын шануе бацьку, і слуга — гаспадара свайго. Дык калі Я — Айцец, дзе пашана Мне? І калі Я — Госпад, дзе страх перада Мною?» — кажа ГОСПАД Магуцьцяў вам, сьвятары, якія грэбуеце імем Маім, і кажаце: «Як мы грэбуем імем Тваім?»
І яны ўпалі на абліччы свае, і сказалі: «Божа, Божа, Які [даеш] дух усякаму целу, ці будзеш гневацца на ўсю грамаду, калі [толькі] адзін чалавек саграшыў?»
«Няхай ГОСПАД, Бог духаў і кожнага цела, прызначыць чалавека, які [будзе кіраваць] грамадой гэтай,
І ён доўгі час не хацеў. А пасьля сказаў сам сабе: “Хоць я і Бога не баюся, і людзей не саромеюся,
А як быў ён прарок і ведаў, што прысягай прысягнуў яму Бог з плоду паясьніцы ягонай паводле цела паставіць Хрыста і пасадзіць на пасадзе ягоным,
бо я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных мне паводле цела,
якіх і бацькі, і з якіх Хрыстос паводле цела, Які ёсьць над усімі Бог, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.
“Пракляты той, хто зьневажае бацьку свайго і маці сваю”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”.
І сказаў мне: «Словы гэтыя верныя і праўдзівыя. І Госпад, Бог сьвятых прарокаў, паслаў анёла Свайго паказаць слугам Сваім, што мусіць стацца неўзабаве.