I сказаў Язэп братам сваім: «Я паміраю, але Бог, наведваючы, наведае вас і выведзе вас з зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу».
ВЫХАД 12:51 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У гэты самы дзень Гасподзь вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай па рушэньнях іхніх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ў той самы дзень вывеў Госпад сыноў Ізраэля з зямлі Егіпецкай па іх дружынах. |
I сказаў Язэп братам сваім: «Я паміраю, але Бог, наведваючы, наведае вас і выведзе вас з зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу».
У чатырыста восемдзясятым годзе пасьля выхаду Ізраілю з зямлі Эгіпецкай, у чацьвёртым годзе валадараньня Салямона над Ізраілем, у месяцы Зіў, значыць другім месяцы, пачаў [Салямон] будаваць Дом ГОСПАДА.
I сталася па заканчэньні чатырыста трыццаці гадоў, што ў гэтым самы дзень выйшла ўсё войска ГОСПАДА з зямлі Эгіпецкай.
I вырушылі з Эліму, і прыйшла ўся грамада сыноў Ізраіля ў пустыню Сін, якая паміж Элімам і Сынаем, у пятнаццаты дзень другога месяца пасьля выхаду іхняга з зямлі Эгіпецкай.
У трэці месяц пасьля выхаду сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, у першы дзень прыйшлі яны ў пустыню Сынай.
I Я зыходжу, каб вызваліць яго з рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з зямлі гэтай у зямлю добрую і прасторную, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, на месца Хананейцаў, і Хетаў, і Амарэяў, і Пэрэзэяў, і Хівеяў, і Евусэяў.
Гэта вось Аарон і Майсей, якім сказаў ГОСПАД: «Выведзіце сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх».
Дзеля гэтага скажы сынам Ізраіля: “Я — ГОСПАД, і Я выведу вас з-пад ярма Эгіпецкага, і выратую вас з няволі іхняе, і вызвалю вас рамяном узьнятым і судамі вялікімі.
I не паслухае вас фараон, і Я пакладу руку Маю на Эгіпет, і выведу войска Маё, народ Мой, сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай праз суды вялікія.
каб памяталі пакаленьні вашыя, што загадаў Я сынам Ізраіля жыць у намётах, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!”»
І Я вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, і вадзіў вас сорак гадоў па пустыні, каб вы ўзялі ў спадчыну зямлю Амарэйца.
Бо Я вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, і выкупіў цябе з дому няволі, і паслаў перад абліччам тваім Майсея, Аарона і Мірыям.
«[Палічыце ўсіх] ад дваццаці гадоў і вышэй, як ГОСПАД загадаў Майсею і сынам Ізраіля, якія выйшлі з зямлі Эгіпецкай».
Гэта месцы прыпынку сыноў Ізраіля, якія выйшлі з Эгіпту дружынамі сваімі пад рукою Майсея і Аарона.
Бог народу гэтага, Ізраіля, выбраў бацькоў нашых, і ўзьвялічыў народ, калі яны былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай, і ўзьнятым рамяном вывеў іх з яе,
Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу.
І Ён палюбіў бацькоў тваіх, і выбраў насеньне іхняе пасьля іх, і вывеў цябе перад абліччам Сваім з Эгіпту сілаю Сваёю вялікаю,
І паслаў Я туды Майсея і Аарона, і ўдарыў Эгіпет [плягамі], якія Я рабіў у ім, а пасьля Я вывеў вас.
Я хачу нагадаць вам, якія аднойчы гэта даведаліся, што Госпад, вызваліўшы народ з зямлі Эгіпецкае, тых, што не паверылі, пасьля загубіў,