Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 33:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Гэта месцы прыпынку сыноў Ізраіля, якія выйшлі з Эгіпту дружынамі сваімі пад рукою Майсея і Аарона.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Вось табары сыноў Ізраілевых, якія выйшлі зь зямлі Егіпецкай рушэньнямі сваімі, пад начальствам Майсея і Аарона,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Гэта месцы прыпынку сыноў Ізраэля, якія выйшлі з Егіпта дружынамі на чале з Майсеем і Ааронам

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 33:1
11 Крыжаваныя спасылкі  

Ён паслаў Майсея, слугу Свайго, Аарона, якога выбраў Сабе.


Праз мора ішоў шлях Твой, і сьцяжына Твая — праз воды вялікія, і сьлядоў Тваіх нельга пазнаць.


I вырушылі сыны Ізраіля з Рамсэса ў Сукот [у ліку] каля шасьцісот тысячаў пешых мужчынаў, апрача дзяцей.


I сталася па заканчэньні чатырыста трыццаці гадоў, што ў гэтым самы дзень выйшла ўсё войска ГОСПАДА з зямлі Эгіпецкай.


I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх.


I павёў Бог народ шляхам пустыні да мора Чырвонага. I выйшлі збройныя сыны Ізраіля з зямлі Эгіпецкай.


Гэта вось Аарон і Майсей, якім сказаў ГОСПАД: «Выведзіце сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх».


Бо Я вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, і выкупіў цябе з дому няволі, і паслаў перад абліччам тваім Майсея, Аарона і Мірыям.


І запісаў Майсей месцы табараў, з якіх яны паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выхо­дзілі. Вось месцы прыпынку іхняга.


І паслаў Я туды Майсея і Аарона, і ўдарыў Эгіпет [плягамі], якія Я рабіў у ім, а пасьля Я вывеў вас.


Калі прыйшоў Якуб у Эгіпет і калі клікалі бацькі вашыя ГОСПАДА, ГОСПАД паслаў Майсея і Аарона, і яны вывелі бацькоў вашых з Эгіпту, і пасялілі іх у гэтым месцы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы