Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 114 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 114

1 Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужынскага,

2 стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — [месцам] панаваньня Ягонага.

3 Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад.

4 Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты.

5 Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад?

6 Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты?

7 Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якуба,

8 Які перамяняе скалу ў возера воднае, крэмень — у крыніцу водаў.

Сачыце за намі:



Аб'явы