ВЫСЛОЎІ 31:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна сочыць за гаспадаркай у доме сваім і ня есьць хлеба гультайскага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) САДЭ. Аглядае яна сцежкі дому свайго, і не есць яна хлеб свой бяздзейная. |
і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам;
Загадваем вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, які ходзіць свавольна і не паводле традыцыі, прынятай ад нас,
засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.