І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: «Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў.
ВЫСЛОЎІ 30:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не ачарняй слугі перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты ня стаўся вінаватым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не кляні раба перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты не застаўся вінаваты. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не дакарай паслугача перад яго гаспадаром, каб часам не пракляў ён цябе і каб не быў ты пакараны. |
І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: «Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў.
Хто затрымлівае збожжа, таго праклінае народ, але дабраславенства на галаве таго, хто продае.
Хто дае бедным, ня будзе мець нястачы, а хто хавае вочы свае, мецьме шмат праклёнаў.
Таксама кожнае слова, што гавораць, не ўкладай у сэрца тваё, і ня слухай, як слуга твой праклінае цябе;
Тады яны адказалі і сказалі перад валадаром: «Данііл, які з сыноў выгнаньня Юдэйскага, не зважае на пастанову тваю, валадару, і на забарону, якую ты падпісаў, але тройчы ў дзень узносіць малітву сваю».
І сказаў валадар, і прывялі тых мужоў, якія абвінавацілі зласьліва Данііла, і кінулі ў роў з ільвамі іх, сыноў іхніх і жонак іхніх; і не дасягнулі яны яшчэ дна рову, як схапілі іх ільвы і патрушчылі ўсе косткі іхнія.
Хто ты такі, які судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром ён стаіць або падае, а будзе стаяць, бо Бог магутны паставіць яго.
Сьцеражыся, каб не было ў сэрцы тваім слова нягоднага, кажучы: “Блізка сёмы год, год дараваньня даўгоў”, і ліхім вокам ты паглядзіш на ўбогага брата твайго, і не дасі яму [дапамогі], і ён будзе клікаць ГОСПАДА супраць цябе, і ты абцяжарышся грэхам.
Бо ГОСПАД, Бог твой, ходзіць пасярод табару твайго, каб ратаваць цябе і выдаваць ворагаў тваіх перад абліччам тваім. Няхай табар твой будзе сьвяты, і нічога ў ім ня мае быць бачна паганага, каб Ён не адвярнуўся ад цябе.
І ўстаў пасьля гэтага Давід, і выйшаў з пячоры, і закрычаў ззаду за Саўлам, кажучы: «Гаспадару мой, валадар!» І глянуў Саўл назад, а Давід упаў абліччам на зямлю і пакланіўся яму,
І цяпер няхай паслухае гаспадар мой, валадар, словы слугі свайго. Калі ГОСПАД намовіў цябе супраць мяне, няхай будзе Яму прыемны пах ахвяры. Але калі сыны чалавечыя [намовілі цябе], няхай будуць яны праклятыя перад абліччам ГОСПАДА, бо яны выгналі мяне сёньня, каб я ня меў часткі ў спадчыне ГОСПАДА, кажучы: “Ідзі і служы багам чужым”.
І сказаў яму Давід: «Завядзеш мяне да той арды?» Ён сказаў: «Прысягні мне на Бога, што не заб’еш мяне і не аддасі мяне ў рукі гаспадара майго, і я завяду цябе да той арды».