Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 30:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Не дакарай паслугача перад яго гаспадаром, каб часам не пракляў ён цябе і каб не быў ты пакараны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Не ачарняй слугі перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты ня стаўся вінаватым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Не кляні раба перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты не застаўся вінаваты.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 30:10
18 Крыжаваныя спасылкі  

Хто ты такі, што судзіш чужога паслугача? Перад Сваім Валадаром ён стаіць ці падае; і будзе стаяць, бо яго Бог мае моц паставіць яго.


Але і да ўсіх слоў, што гавораць, не прыкладай сэрца свайго, каб не пачуў часам, як твой слуга абгаворвае цябе;


А цар загадаў, і прывялі тых мужоў, якія абвінавацілі Даніэля, і ўкінулі ў ільвіны роў іх, і іх дзяцей, і іх жонак, і, перш чым упалі яны на дно рова, схапілі іх ільвы і раздрабілі іх косці.


На гэта адказалі, звяртаючыся да цара: «Даніэль, з сыноў палону Юды, не палічыўся з табою, цар, ані з распараджэннем, выдадзеным табою, але тры разы ў дзень моліцца ён сваёю малітвай».


Хто дае беднаму — не будзе ў галечы, а хто хавае вочы — напоўніцца праклёнамі.


Хто хавае сваё збожжа, той праклінаецца ў народзе, а на галаву тых, якія прадаюць збожжа, — дабраславенне.


І спытаў у яго Давід: «Ці можаш ты нас завесці да той арды?» Ён адказаў: «Прысягні мне Богам, што не заб’еш мяне і не аддасі мяне ў рукі гаспадара майго, і тады я завяду цябе да той арды».


Дык вось, цяпер хай паслухае, прашу, гаспадар мой, цар, словы паслугача свайго: “Калі Госпад падгаварыў цябе супраць мяне, хай будзе Яму прыемная пахкая ахвяра; калі ж сыны чалавечыя — хай будуць яны праклятыя перад Госпадам, бо выгналі яны мяне сёння, каб я не жыў у спадчыне Госпада, кажучы: “Ідзі, служы чужым багам”.


Устаў таксама і Давід за ім і, выйшаўшы з пячоры, закрычаў ззаду за Саўлам, кажучы: «Гаспадару мой, цар!» І глянуў Саўл назад, і Давід, упаўшы тварам на зямлю, пакланіўся яму,


Не выдавай нявольніка, які да цябе ўцёк, гаспадару яго.


Сцеражыся, каб не падкралася да цябе нягодная думка: “Блізка сёмы год, год даравання”, каб не адводзіў ты вачэй сваіх ад убогага брата свайго, не жадаючы даць яму той пазыкі, якой ён патрабуе, каб той не прызываў Госпада супраць цябе ды каб не сталася гэта грахом.


І Госпад пачуў пах найпрыемнейшы, і сказаў Госпад сэрцу Свайму: «Ніколі больш не буду праклінаць зямлю з-за людзей, бо намер сэрца чалавечага схільны да зла ад юнацтва яго. Дык ужо болей не будзе пагібелі на кожную душу жывую, як Я зрабіў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы