ВЫСЛОЎІ 24:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо пра злачыннасьць думае сэрца іхняе, і пра ліхоту вусны іхнія гавораць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо пра насільле думае сэрца іхняе, і пра ліхое гавораць вусны іхнія. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо думаюць яны пра гвалт, іх вусны гавораць зласліва. |
Вусны ягоныя поўныя праклёнаў, ашуканства і здрады; пад языком ягоным — ліхота і злачынства.
Не цягні мяне [да загубы] разам з бязбожнікамі і злачынцамі, якія кажуць: «Супакой» бліжнім сваім, а ў сэрцах сваіх ліхое [маюць].
Словы вуснаў ягоных — злачынства і падступнасьць, ён не захацеў разумець, каб рабіць добрае.
Тыя, што любілі мяне, і бліжнія мае стаяць насупраць ранаў маіх, і сваякі мае стаяць здалёк ад мяне.
Дзеля гэтага так кажа Сьвяты Ізраіля: «Дзеля таго, што вы пагардзілі словам гэтым, а спадзяецеся на крыўду і здраду, і на іх вы абапіраецеся,
Няма [нікога], хто кліча пра праведнасьць, няма [нікога], хто судзіць справядліва. Спадзяюцца на пустое і гавораць марнае, зачынаюць гора і нараджаюць злачынства.
А вочы твае і сэрца тваё [прагнуць] толькі карысьці тваёй, каб праліваць кроў нявінную, каб чыніць крыўды і гвалты.
Да зла [скіраваныя] абедзьвума рукамі, каб рабіць яго спраўна, князь вымагае [хабару], і судзьдзя [вымагае] платы, і вялікі выказвае згубнае [жаданьне] душы сваёй, і выкрыўляюць усё.
сказаў: «О, сыне д’ябла, поўны ўсякае падступнасьці і ўсякай ліхоты, вораг усякае праведнасьці! Ці не перастанеш ты крывіць простыя шляхі Госпада?
І даведаўся Давід, што Саўл патаемна рыхтуе яму зло, і сказаў Абіятару сьвятару: «Прынясі эфод».