Не расказвайце [гэтага] ў Гаце, не абвяшчайце на вуліцах Ашкелёну, каб ня цешыліся [з гэтага] дочкі Філістынскія, каб ня радаваліся дочкі неабрэзаных.
АМОСА 3:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дайце пачуць [гэта] ў палацах у Ашдодзе і ў палацах у зямлі Эгіпецкай і кажыце: “Зьбярыцеся на гарах Самарыі, і пабачце замяшаньне вялікае сярод яе, і прыгнёт унутры яе”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Абвясьцеце на дахах у Азоце і на дахах у зямлі Егіпецкай і скажэце: зьбярэцеся на горы Самарыі і паглядзеце на вялікае бясчынства ў ёй і на ўціскі сярод яе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абвясціце ў палацах Асірыі і ў палацах зямлі Егіпецкай! Кажыце: “Збярыцеся на гарах Самарыі і пабачце многія шаленствы ў ёй і ўціскі пасярод яе”. |
Не расказвайце [гэтага] ў Гаце, не абвяшчайце на вуліцах Ашкелёну, каб ня цешыліся [з гэтага] дочкі Філістынскія, каб ня радаваліся дочкі неабрэзаных.
І я павярнуўся, і ўбачыў усякі прыгнёт, які робіцца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных, і няма для іх суцяшэньня; і ў руцэ прыгнятальнікаў — сіла, і няма для іх суцяшэньня.
Ты зноў будзеш садзіць вінаграднікі на гарах Самарыі, і будуць садзіць іх земляробы твае, і будуць спажываць [плады].
«Паведаміце Эгіпту і паслухайце ў Мігдоле, паслухайце ў Нофе і Тахпанхэсе! Скажыце: “Стань і рыхтуйся, бо меч праглыне [ўсё] вакол цябе”.
«Паведаміце сярод народаў і абвяшчайце, узьніміце сьцяг, абвяшчайце, не хавайце, кажыце: “Здабыты Бабілон! Асаромлены Бэль! Зламаны Мэрадах! Асаромлены балваны іхнія, паразьбіваныя ідалы іхнія!”
А вы, горы Ізраіля, пусьціце галіны вашыя і будзеце даваць плады вашыя народу Майму Ізраілю, бо яны наблізіліся, каб прыйсьці [да вас].
І зраблю іх адным народам у зямлі гэтай, на гарах Ізраіля, і адзін валадар будзе валадаром для ўсіх іх, і больш ня будуць яны двума народамі, і больш ня будуць падзеленыя на два валадарствы.
Калі Я лячу Ізраіля, выяўляецца беззаконьне Эфраіма і ліхота Самарыі, бо яны ўчыняюць хлусьню, і злодзей уваходзіць [у дом], разбойнікі рабуюць на вуліцы.
І Я вынішчу жыхароў Ашдоду і таго, хто трымае скіпетр у Ашкелоне, і павярну руку Маю на Экрон, і загіне рэшта Філістынцаў, кажа Госпад ГОСПАД”.
Паслухайце слова гэтае, каровы Башану, якія на гары Самарыі, якія прыгнятаеце бедных, штурхаеце ўбогіх, кажучы гаспадарам сваім: “Прынясі, і будзем піць”.
Дзеля гэтага за тое, што вы топчаце бедных і забіраеце ў іх стравы са збожжа, [хоць] вы пабудавалі дамы з чэсанага камяня, але ня будзеце жыць у іх, вы пасадзілі прывабныя вінаграднікі, але ня будзеце піць віна з іх.
Гора бесклапотным на Сыёне і тым, якія спадзяюцца на гару Самарыі, якія прызначаныя пачаткам народаў, да якіх прыйшоў дом Ізраіля!
каб купляць бедных за срэбра і ўбогага — за [пару] сандалаў, і продаць высеўкі збожжа».