Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 31:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Ты зноў будзеш садзіць вінаграднікі на гарах Самарыі, і будуць садзіць іх земляробы твае, і будуць спажываць [плады].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 зноў насадзіш вінаграднікі на горах Самарыі; вінаграднікі, якія будуць гадаваць іх, самыя будуць карыстацца імі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Ты зноў будзеш садзіць вінаграднікі на ўзгорках Самарыі, і будуць садзіць іх і збіраць вінаград земляробы.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 31:5
15 Крыжаваныя спасылкі  

і засеялі палі, і пасадзілі вінаграднік, і атрымалі плод багаты.


Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: "Будуць яшчэ купляць дамы, палі і вінаграднікі ў зямлі гэтай"”.


І будуць жыць у ёй бясьпечна, будуць будаваць дамы, будуць садзіць вінаграднікі; будуць жыць бясьпечна ў той час, калі над усімі вакол, хто пагарджае імі, Я буду праводзіць суд, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, Бог іхні”».


А вы, горы Ізраіля, пусьціце галіны вашыя і будзеце даваць плады вашыя народу Майму Ізраілю, бо яны наблізіліся, каб прыйсьці [да вас].


І Я вярну палонных народу Майго Ізраіля, і яны адбудуюць гарады спустошаныя, і будуць жыць, і пасадзяць вінаграднікі, і будуць піць віно іхняе, і закладуць сады, і будуць есьці плады іхнія.


І ўспадкаемяць [жыхары] Нэгеву гару Эзава, а [жыхары] Шэфэлі — Філістынцаў; і ўспадкаемяць поле Эфраіма і поле Самарыі, а Бэн’ямін [успадкаеміць] Гілеад.


І Я зраблю Самарыю як купу друзу ў полі, як [месца], каб садзіць вінаград, і скіну ў даліну камяні ейныя, і падмуркі ейныя агалю.


І кожны будзе сядзець пад вінаграднай лазой сваёй і пад дрэвам фігавым сваім, і ніхто ня будзе палохаць іх, бо вусны ГОСПАДА Магуцьцяў прамовілі [гэта].


У той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, будзеце клікаць адзін аднаго, [каб сядзець] пад вінаграднай лазой і пад дрэвам фігавым”.


Хто пасадзіў вінаграднік і не асьвяціў яго, няхай ідзе і вяртаецца ў дом свой, каб не загінуў на вайне, і нехта іншы асьвяціць яго.


Заручышся з жонкай, а іншы мужчына будзе спаць з ёй. Пабудуеш дом, але ня бу­дзеш жыць у ім, пасадзіш вінаграднік, але не зьбярэш пладоў ягоных.


І адказаў Давіду сьвятар, і сказаў: «Звычайнага хлеба ня маю, каб даць у руку тваю, а ёсьць толькі хлеб сьвяты. Ці чыстыя юнакі твае хаця б адносна жанчынаў?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы