Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 46:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 «Паведаміце Эгіпту і паслухайце ў Мігдоле, паслухайце ў Нофе і Тахпанхэсе! Скажыце: “Стань і рыхтуйся, бо меч праглыне [ўсё] вакол цябе”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 абвясьцеце ў Егіпце і дайце знак у Магдоле, і дайце знаць у Нофе і Тафнісе; скажэце: «спыніся і рыхтуйся, бо меч пажырае навакольлі твае».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 «Паведаміце Егіпту і дайце пачуць у Магдоле, і хай загучыць у Мемфісе і Тапнэсе! Скажыце: “Стой і рыхтуйся, бо меч паглынае ўсё тое, што тваё вакол цябе”.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 46:14
23 Крыжаваныя спасылкі  

Гэта дзень Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў, дзень помсты, каб адпомсьціць ворагам Ягоным. І меч будзе есьці, і насыціцца, і нап’ецца крыві, бо гэта ахвяра для Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў, у зямлі паўночнай каля ракі Эўфрат.


Слова, якое было да Ярэміі адносна ўсіх Юдэяў, якія жылі ў зямлі Эгіпецкай, якія жылі ў Мігдоле, у Тахпанхэсе, у Нофе і ў зямлі Патрос, кажучы:


Вось, Я супраць цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і Я спалю сярод дыму калясьніцы твае, і меч зжарэ ільвянятаў тваіх, і Я вынішчу з зямлі здабычу тваю, і ня будзе больш чуваць голас паслоў тваіх.


Надарма Я караў сыноў вашых, настаўленьня вы не прынялі. Прарокаў вашых пазьядаў меч ваш нібы леў нішчыцель.


А калі адмовіцеся і ня будзеце слухаць, вынішчыць вас меч, бо гэта сказалі вусны ГОСПАДА!»


На ўсе ўзгоркі пустыні прыйшлі рабаўнікі, бо меч ГОСПАДА ўсё зьядае ад краю зямлі да краю зямлі, і няма супакою ніводнаму целу.


Меч ГОСПАДА поўны крыві, насычаны тлушчам, крывёй ягнятаў і казлоў, тлустасьцю нырак бараноў, бо для ГОСПАДА ахвяра ў Боцры, разьня вялікая ў зямлі Эдом.


І ўпадзе Асірыя не ад мяча мужа, і ня меч чалавечы заб’е яе. І ўцячэ яна перад абліччам мяча, і юнакі ейныя стануцца нявольнікамі.


І закрычаў Абнэр да Ёава, і сказаў: «Ці аж безупынна бу­дзе нішчыць меч твой? Ці ты ня ведаеш, што вынікі бу­дуць горкімі? І калі ты скажаш народу, каб ён вярнуўся з [пагоні] за братамі сваімі?»


«Скажы сынам Ізраіля, каб яны павярнуліся і сталі табарам перад Пі-Гахіротам, між Мігдолам і морам, перад Баал-Цэфонам. Насупраць яго станьце табарам каля мора.


Я напаю крывёю стрэлы Мае, і меч Мой насыціцца мясам, крывёй забітых і палонных, галовамі варожых правадыроў!”


Здурнелі князі Цаану, падманутыя князі Нофу, ашукалі Эгіпет старшыні плямёнаў ягоных.


Супраць Эгіпту, супраць вой­ска фараона Нэхо, валадара Эгіпецкага, якое было каля ракі Эўфрат у Каркемішы і якое пабіў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, у чацьвёртым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды:


Падрыхтуй рэчы на выгнаньне, жыхарка, дачка Эгіпту, бо Ноф стане пустэчаю, і будзе спалены, без жыхароў.


А ты, сыне чалавечы, прароч і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД адносна сыноў Амона і адносна зьнявагі іхняй”. І скажаш: “Меч, меч выхаплены [з похваў] для забіваньня, адшліфаваны для вынішчэньня і бляску.


Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я зьнішчу ідалаў і зраблю канец балванам з Нофу, і ня будзе больш князя ў зямлі Эгіпецкай. І Я спашлю страх на зямлю Эгіпецкую.


Бо вось, прыйдуць яны з прычыны зьнішчэньня. Эгіпет зьбярэ іх, Мэмфіс іх пахавае, каштоўнае срэбра іхняе атрымае ў спадчыну крапіва, церні будуць у намётах іхніх.


Таксама сыны Нофу і Тахпанхэсу абгалілі табе галаву.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы