Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 1:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 Не расказвайце [гэтага] ў Гаце, не абвяшчайце на вуліцах Ашкелёну, каб ня цешыліся [з гэтага] дочкі Філістынскія, каб ня радаваліся дочкі неабрэзаных.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 Не расказвайце ў Гэце, не абвяшчайце на вуліцах Аскалона, каб ня радаваліся дочкі Філістымлянаў, каб не весяліліся дочкі неабрэзаных.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Не расказвайце гэтага ў Геце і не абвяшчайце аб гэтым на вуліцах Аскалона, каб часам не ўзвесяліліся з-за гэтага дочкі філістынскія, каб не радаваліся дочкі неабрэзаных.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 1:20
15 Крыжаваныя спасылкі  

І вось, Я выцягнуў руку Маю супраць цябе, зьменшыў вызначанае табе, і аддаў цябе душы тых, якія ненавідзяць цябе, дочкам Філістынскім, якія самі саромеліся шляху распусты тваёй.


перш чым распуста твая не была адкрытая? Падобна як яна, так і ты цяпер стала пасьмешышчам для дочак Араму і ўсіх ваколіцаў іхніх і для дочак Філістынскіх, якія пагарджаюць табою.


Не абвяшчайце [гэта] ў Гаце і плачам ня плачце; у Бэт-Леафры качайцеся ў пыле.


І вярнуўся Ефтах у Міцпу ў дом свой, і выйшла насустрач яму дачка ягоная, скачучы пры гуках бубнаў. А Ефтах ня меў апроч яе дзяцей.


І зыйшоў на яго Дух ГОСПАДА, і ён пайшоў у Ашкелён, і забіў там трыццаць чалавек, зьняў з іх адзеньне і аддаў тым, якія разгадалі загадку. І, разгневаны вельмі, вярнуўся ў дом бацькі свайго.


І сказаў Ёнатан юнаку, збраяносцу свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».


І сказаў Давід людзям, што стаялі каля яго, кажучы: «Што дадуць чалавеку, які заб’е Філістынца гэтага і здыме ганьбу з Ізраіля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны Філістынец, што так насьміхаецца з войска Бога Жывога?»


Нават льва і мядзьведзя перамагаў слуга твой. І гэты неабрэзаны Філістынец [будзе] як адзін з іх, бо ён насьміхаецца з войска Бога Жывога!»


І, калі ішлі [ваяры], калі вяртаўся Давід, перамогшы Філістынцаў, выходзілі жанчыны з песьнямі і танцамі, з бубнамі і гусьлямі насустрач валадару Саўлу.


І сказаў Саўл збраяносцу свайму: «Вазьмі меч твой, і забі мяне ім, каб не прыйшлі гэтыя неабрэзаныя і не забілі мяне самі, і ня зьдзекваліся з мяне». Але збраяносец не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. І Саўл узяў меч, і кінуўся на яго.


Вось болькі залатыя, складзеныя Філістынцамі ГОСПАДУ за грэх: адзін — за Ашдод, адзін — за Газу, адзін — за Ашкелён, адзін — за Гат і адзін — за Экрон.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы