ІСАІ 38:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Жытло маё разабрана і перанесена [далёка] ад мяне, як намёт пастухоў. Я зьвіваю, як ткач, жыцьцё маё; як нітку ад асновы Ён адрывае мяне, з дня да ночы Ён сканчвае [жыцьцё] маё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) жытло маё здымаецца зь месца і зносіцца ад мяне, як будан пастушыны; я павінен адкроіць, як ткач, жыцьцё маё: Ён адкроіць мяне ад асновы; дзень і ноч я чакаў, што Ты спашлеш мне скон. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жытло маё прынята і перанесена далёка ад мяне, як палатка пастухоў; звіў Ён, як ткач, жыццё маё, ад кроснаў адарваў мяне. Ад рання да вечара мяне марнуеш. |
Нават калі засядуць князі і будуць змаўляцца супраць мяне, слуга Твой будзе разважаць пра пастановы Твае.
Дачка Сыёну пакінута як намёт у вінаградніку, як будан у агародзе, як горад у аблозе.
Ня будзе ён абжыты на вякі, і ня будзе заселены з пакаленьня ў пакаленьне, і не паставіць там Араб намёт, пастухі ня будуць адпачываць там.
Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, хаціна, зруйнуецца, мы маем пабудову ад Бога, дом, які не рукамі зроблены, вечны ў небе.
Бо мы, знаходзячыся ў хаціне, уздыхаем пад цяжарам, бо ня хочам пазбыцца [яе], але апрануцца, каб сьмяротнае ахоплена было жыцьцём.
і, як адзеньне, Ты скруціш іх, і яны зьменяцца; а Ты — Той Самы, і гады Твае ня скончацца».
вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне.