ЁВА 4:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ахапіў мяне страх і дрыжаньне, так што ўсе косткі мае трэсьліся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) агарнуў мяне жах і дрыгат і скалануў усе косьці мае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ахапіў мяне страх і трымценне, так што ўсе косці мае агарнуліся жахам. |
І я сказаў: «Гора мне! Бо я загублены! Бо я — чалавек з нячыстымі вуснамі, і я жыву сярод людзей з нячыстымі вуснамі, і Валадара, ГОСПАДА Магуцьцяў убачылі вочы мае!»
І ён сказаў мне: «Данііле, муж найкаштоўнейшы, зразумей словы, якія я гавару табе, і стань на месцы сваім, бо цяпер я пасланы да цябе». І калі ён гаварыў гэтае слова да мяне, я стаяў, дрыжучы.
Я пачуў, і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас].
Яна ж, убачыўшы яго, устрывожылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта было за прывітаньне.
І калі я ўбачыў Яго, я ўпаў ля ног Ягоных як мёртвы, і Ён паклаў на мяне правую руку Сваю, кажучы мне: «Ня бойся. Я ёсьць Першы і Апошні,