ЁВА 38:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) каб ліў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма ніводнага чалавека, Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб падаў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма чалавека, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб ліў дождж на зямлю бязлюдную, у пустыні, дзе няма ніводнага са смяротных, |
Ён уздымае хмары ад краю зямлі, робіць маланкі і дождж, выводзіць вецер са скарбніцы Сваёй.
Калі голас Ягоны загучыць, шумяць воды ў небе. Ён узьнімае хмары ад краёў зямлі, Ён выклікае маланкі і дождж і выводзіць вецер з камораў Сваіх.
Ці ёсьць сярод марных [багоў] паганскіх такія, што маглі спасылаць дождж? Ці неба [само] дае залевы? Ці ж ня Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа наш? У Табе мы маем надзею, бо Ты ўчыніў усё гэта.