Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 38:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 каб ліў дождж на зямлю бязлюдную, у пустыні, дзе няма ніводнага са смяротных,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 каб ліў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма ніводнага чалавека,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 каб падаў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма чалавека,

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 38:26
16 Крыжаваныя спасылкі  

Ці ёсць сярод багоў паганскіх такія, што маглі б паслаць дождж? Ці, можа, нябёсы самі могуць даць ліўні? Ці ж не Ты — Госпад, Бог наш, Якога мы чакаем? Ты ж учыніў усё гэта».


Змяніў Ён пустыню ў вадаёмы, а зямлю сухую — у аазіс.


Ён збірае кроплі дажджу і вылівае ліўні ракою,


Які дае дождж на аблічча зямлі і абмывае водамі палеткі;


Калі даваў закон дажджам і шлях навальніцам грымотным,


ці то на пакаранне зямлі сваёй, ці то з міласэрнасці Ён загадвае, каб яны з’явіліся.


Хто вызначыў накірунак самай гвалтоўнай навальніцы і шлях для грымотнай маланкі,


Ты ўвянчаў год дабром Тваім, і сляды Твае будуць струменіцца тлушчам.


Прыганяе хмары з канца зямлі, выклікае дождж маланкамі; выводзіць Ён вятры з клецяў Сваіх.


Голасам Сваім Ён творыць шматлікія воды на небе ды падымае хмары ад небасхілаў зямлі, Ён ператварае маланкі ў дождж і выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы