і дабраславіў яго, і сказаў: «Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
1 ЦАРСТВАЎ 15:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў Самуэль да Саўла, і сказаў яму Саўл: «Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД. Я выканаў слова ГОСПАДА». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі прыйшоў Самуіл да Саўла, дык Саўл сказаў яму: дабраславёны ты ў Госпада; я выканаў слова Госпада. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі Самуэль прыбыў да Саўла, сказаў яму Саўл: «Хай дабраславіць цябе Госпад; я выканаў слова Госпада». |
і дабраславіў яго, і сказаў: «Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
І сказаў чалавек: «Жанчына, якую Ты даў, [каб была] са мною, яна дала мне з дрэва, і я еў».
І паслаў Давід пасланцоў да жыхароў Ябэшу Гілеадзкага, і сказаў ім: «Дабраслаўлёныя вы ГОСПАДАМ, бо вы зьявілі міласэрнасьць гаспадару вашаму, Саўлу, і пахавалі яго.
Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.
Так і вы, калі зробіце ўсё, што загадана вам, кажыце: “Мы — слугі нягодныя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць”».
Фарысэй, стаўшы, гэтак маліўся за сябе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, няправеднікі, чужаложнікі, або як гэты мытнік.
І ён сказаў маці сваёй: «Тысяча і сто срэбнікаў, якія ў цябе ўкрадзеныя і дзеля якіх ты праклінала і казала, каб я чуў, яны ў мяне, гэта я іх узяў». Яна яму сказала: «Няхай ГОСПАД дабраславіць сына майго!»
І сказаў ён: «Дабраслаўлёная ты ГОСПАДАМ, дачка мая. Ты зьявіла большую міласэрнасьць цяпер, чым спачатку. Ты не пайшла шукаць маладых людзей, ці то багатых, ці то бедных.
І скончыў ён складаць цэласпаленьне, і вось, прыйшоў Самуэль. І выйшаў Саўл яму на спатканьне, каб прывітаць яго.
«Шкадую, што Я паставіў Саўла валадаром, бо адступіўся ён ад Мяне і не выконвае словы Мае». І засмуціўся Самуэль, і ўсю ноч клікаў да ГОСПАДА.
І сказаў Саўл Самуэлю: «Я паслухаў голас ГОСПАДА, і пайшоў у дарогу, у якую паслаў мяне ГОСПАД. І я прывёў Агага, валадара Амалекскага, і Амалека вынішчыў закляцьцем.
І пашкадавалі Саўл і народ Агага і статкі найлепшых авечак і валоў, і адкормленай жывёлы, бараноў і ўсяго адборнага, і не хацелі нішчыць іх. А на ўсё, што было марным і хворым, яны палажылі закляцьце.
І адзін са слугаў [Наваля] паведаміў Абігайлі, жонцы Наваля, кажучы: «Вось, Давід прыслаў пасланцоў з пустыні, каб прывіталі гаспадара нашага, а ён дрэнна абыйшоўся з імі.