Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 17:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Так і вы, калі зробіце ўсё, што загадана вам, кажыце: “Мы — слугі нягодныя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Гэтак сама і вы, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажэце: мы рабы нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Так і вы, калі споўнілі ўсё, што вам загадана, кажыце: “Паслугачы мы нічога не вартыя; што павінны былі зрабіць, зрабілі”».

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 17:10
20 Крыжаваныя спасылкі  

І я сказаў: «Гора мне! Бо я загублены! Бо я — чалавек з нячыстымі вуснамі, і я жыву сярод людзей з нячыстымі вуснамі, і Валадара, ГОСПАДА Магуцьцяў убачылі вочы мае!»


І ўсе мы сталіся як нячысты, і ўся праведнасьць наша як заплямленая [месячнымі] адзежа, і мы ўсе вянем, як лісьце, і беззаконьні нашыя панесьлі нас як вецер.


І яны прыйшлі, і ўзялі яе на ўласнасьць, але ня слухалі голасу Твайго, і не хадзілі паводле Закону Твайго, і не рабілі ўсяго таго, што Ты загадаў ім. І Ты навёў на іх усё ліха гэтае.


А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў”.


І сталася, як ішоў у Ерусалім, праходзіў між Самарыяй і Галілеяй.


Ці дзякуе ён слузе гэтаму за тое, што зрабіў загаданае яму? Ня думаю.


Ці хто даў Яму наперад, каб Ён аддаў яму?


Усе ўхіліліся, разам нягодныя; няма таго, хто робіць дабро, няма аніводнага.


што быў некалі некарысны для цябе, а цяпер патрэбны табе і мне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы