І, калі прыйшлі і склікалі царкву, расказалі, што Бог учыніў з імі, ды як адкрыў Ён дзверы веры паганам.
2 КАРЫНФЯНАЎ 2:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі я прыбыў у Трааду дзеля дабравесця Хрыстова і брама была мне адкрыта ў Госпадзе, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж я прыйшоў у Трааду дзеля Эвангельля Хрыстовага і дзьверы былі мне адчыненыя ў Госпадзе, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыйшоўшы ў Трааду для зьвеставаньня пра Хрыста, хоць мне і адчынены дзьверы былі Госпадам, |
І, калі прыйшлі і склікалі царкву, расказалі, што Бог учыніў з імі, ды як адкрыў Ён дзверы веры паганам.
Паўла, слуга Ісуса Хрыста, пакліканы Апостал, прызначаны на абвяшчэнне Евангелля Божага,
Калі іншыя маюць удзел ва ўладзе над вамі, дык чаму тым больш не мы? Аднак мы не карыстаемся гэтай уладай, але зносім усё, каб не прычыніць шкоды Евангеллю Хрыстову.
І, калі я абвяшчаю Евангелле, няма мне славы; бо гэты абавязак ляжыць на мне. І гора мне, калі я не абвяшчаю добрую вестку.
Бо мы не так, быццам не дасягнуўшы вас, перасягнулі самі сябе, бо мы дайшлі да вас у Евангеллі Хрыста.
Бо калі б хто прыйшоў і стаў прапаведаваць другога Ісуса, якога мы не прапаведавалі, або калі б вы прынялі іншага духа, якога вы не прынялі, або іншае евангелле, якое не атрымалі, – вы б цярпліва зносілі.
Ці ж я зграшыў, паніжаючы сябе, каб павысіць вас, бо прынёс вам дарма Евангелле Божае?
для няверуючых, якім бог гэтага свету засляпіў розум, каб не заззяла ім святло дабравесця славы Хрыста, Які ёсць вобраз Бога.
Дык, дасведчыўшы такое служэнне, яны хваляць Бога за тое, што вы паслухмяныя ў вашым вызнанні Евангелля Хрыста, ды за шчырую лучнасць з імі і з усімі,
молячыся поруч і за нас, каб Бог адчыніў нам дзверы слова, каб выказаць таямніцу Хрыстову, дзеля якой я стаўся вязнем,
і паслалі мы да вас Цімафея, брата нашага і супрацоўніка, паслугача Божага ў Евангеллі Хрыстовым, для падмацавання вашага і падбадзёрвання ў веры вашай,