Ён адказаў ёй: «Бо гаварыў я з Наботам езрагэльцам і прасіў яго: “Дай мне вінаграднік твой, узяўшы плату; або, калі хочаш, дам табе за яго другі вінаграднік”. І ён сказаў: “Не дам табе майго вінаградніку”».
1 ЦІМАФЕЯ 6:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А вось тыя, што хочуць стаць багатымі, трапляюць у спакусу і ў пятлю ды ў многія неразумныя і шкодныя пажадлівасці, якія топяць людзей у знішчэнні і загубе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тыя ж, якія хочуць багацець, трапляюць у спакусу, і ў пастку, і ў многія бяздумныя і шкадлівыя пажаданьні, якія топяць людзей у зьнішчэньні і загубе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ахвотнікі ўзбагачацца ўпадаюць у спакусу і ў нерат і ў многія безразважныя і шкодныя пажадлівасьці, якія ўкідаюць чалавека ў паглум і пагібель; |
Ён адказаў ёй: «Бо гаварыў я з Наботам езрагэльцам і прасіў яго: “Дай мне вінаграднік твой, узяўшы плату; або, калі хочаш, дам табе за яго другі вінаграднік”. І ён сказаў: “Не дам табе майго вінаградніку”».
Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
Развальвае дом свой той, хто прыслужвае прагнасці, а хто ненавідзіць падарункі — жыць будзе.
Спадчына, якую захопліваюць, спяшаючыся, урэшце рэшт будзе пазбаўлена дабраславення.
Ты прыгнятаеш беднага? Сам ён павялічыць сваё багацце. Ты дарыш багацейшаму? Сам збяднееш.
Гора тым, што далучаюць дом да дома, а поле яднаюць з полем аж да канца зямельных надзелаў! Ці ж вы адны толькі жывяце на сярэдзіне зямлі?
якую купляюць, забіваюць і не шкадуюць, і якую прадаюць і кажуць: “Дабраславёны Госпад, я стаў багатым”. І пастухі яе не шкадуюць яе.
і цароў іх: Эвія, Рэкема, Сура, Гура, Рэбу, пяць цароў гэтага народа, а таксама Балаама, сына Бэора, забілі мечам;
А ў каго пасеяна між цернямі, гэта той, хто слова слухае, але клопаты жыцця і панада багацця заглушаюць слова, і яно становіцца бясплодным.
і гаворыць ім: «Што дасце мне, і я вам выдам Яго?» А яны дамовіліся з ім на трыццаць срэбранцаў.
Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе ржа ды моль нішчаць і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць.
але клопаты веку гэтага і чары багацця ды прагавітасць да ўсяго іншага навокал, пранікаючы ў іх, заглушаюць слова, і яно не прыносіць плода.
Пётра ж сказаў яму: «Хай срэбра тваё ідзе на пагібель разам з табой, бо ты меркаваў за грошы набыць дар Божы!
Дык адкіньце ранейшыя звычкі старога чалавека, які прападае ў аблудных пажадлівасцях,
Ідалаў іх спалі агнём; і не будзь сквапным на срэбра і золата, якімі яны прыбраныя, нічога з гэтага не бяры сабе, каб не ўчыніць грэх, бо гэта брыдота для Госпада, Бога твайго.
ведаючы, што закон устаноўлены не для справядлівага, але для несправядлівых і непаслухмяных, бязбожных і грэшнікаў, разбэшчаных і паганых, бацьказабойцаў і мацізабойцаў, чалавеказабойцаў,
Яму належыць мець добрае сведчанне ад тых, што навокал, каб не трапіў у пагарду і ў пастку д’ябла.
Бо корань усяго ліхога ёсць сквапнасць, гонячыся за якой, некаторыя адступілі ад веры і аддалі сябе на шматлікія пакуты.
Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе не думалі і не пакладалі надзеі на няпэўнасць багацця, але спадзяваліся на Бога жывога, Які шчодра дае нам усё патрэбнае для асалоды,
якая вучыць нас, каб мы, выракшыся бязбожнасці і пажаданняў свету, разважна, справядліва і пабожна жылі на гэтым свеце,
Ізраэль зграшыў і парушыў Мой запавет, які Я з імі заключыў; і ўзялі сабе тое, што было праклятае, і ўкралі гэта, і затаілі, і схавалі паміж сваіх рэчаў.
І яны ў хцівасці будуць лавіць вас ілжывымі словамі, але прысуд на іх даўно гатовы, і згуба іх не дрэмле.
Гора ім, бо пайшлі яны дарогай Каіна, і паддаліся ашуканству за плату, як Балаам, і ў бунце, як Корэ, загінулі.