А Нэгэмія, значыць намеснік, і Эздра, святар і кніжнік, і левіты, якія навучалі народ, сказалі ўсяму народу: «Дзень гэты асвячоны для Госпада, Бога нашага! Не сумуйце і не плачце!» Бо ўвесь народ плакаў, калі пачуў словы закону.
ЯКАВА 4:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Смуткуйце, жальцеся і плачце: хай смех ваш абернецца ў жалобу, а радасць – у тугу. Біблія (пераклад А.Бокуна) Скрушайцеся, плачце і галасіце; няхай сьмех ваш пераменіцца ў плач, і радасьць — у смутак. Біблія (пераклад В. Сёмухі) смуткуйце, плачце і галасеце: сьмех ваш няхай абернецца ў плач, а радасьць - у смутак. |
А Нэгэмія, значыць намеснік, і Эздра, святар і кніжнік, і левіты, якія навучалі народ, сказалі ўсяму народу: «Дзень гэты асвячоны для Госпада, Бога нашага! Не сумуйце і не плачце!» Бо ўвесь народ плакаў, калі пачуў словы закону.
«Тады будзе радавацца дзяўчына ў карагодзе, і юнакі, і старыя ўсе разам. І замяню Я смутак іх на радасць, і пацешу іх, і ўзвесялю па іх пакутах.
Яны выйшлі плачучы, але Я прывяду іх з радасцю, Я павяду іх праз ручаі водныя, дарогай прамой, і не будуць яны спатыкацца на ёй, бо Я стаўся для Ізраэля бацькам, а Эфраім — першародны Мой”».
каб памятаць і саромецца, ды каб з-за свайго сораму не адкрываць больш вуснаў сваіх тады, калі прабачу табе ўсё, што ты зрабіла», — кажа Госпад Бог.
І тыя з іх, якія ўцякуць — уратуюцца, і стануць на гарах, як быццам галубы з далін, будуць стагнаць кожны дзеля сваёй злачыннасці.
Яны гавораць Яму: «Ліхіх ён сурова заб’е, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць плод у вызначаны час».
І сказаў Абрагам: “Сыне, прыпомні, як ты ў жыцці сваім карыстаўся даброццямі тваімі, а Лазар гэтак жа благаццём; ён цяпер тут суцяшаецца, а ты пакутуеш.
Шчасныя, што цяпер галадаеце, бо будзеце насычаны. Шчасныя, што цяпер плачаце, бо будзеце смяяцца.
Гора вам, што цяпер насычаны, бо будзеце галодныя. Гора вам, што цяпер смеяцеся, бо будзеце сумаваць і плакаць.