І заспяваў Давід словы гэтае песні Госпаду ў дзень, калі вызваліў яго Госпад з рук усіх ворагаў яго і з рукі Саўла,
СУДЗЬДЗЯЎ 5:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў той дзень спявалі Дэбора і Барак, сын Абінаама, кажучы: Біблія (пераклад А.Бокуна) У той дзень засьпявалі Дэбора і Барак, сын Абінаама, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таго дня засьпявалі Дэвора і Варак, сын Авінаамаў, такімі словамі: |
І заспяваў Давід словы гэтае песні Госпаду ў дзень, калі вызваліў яго Госпад з рук усіх ворагаў яго і з рукі Саўла,
І зрабіў нараду з народам, і паставіў спевакоў Госпада, каб у святочных шатах славілі Яго і каб ішлі наперадзе войска ды гучным голасам спявалі: «Слаўце Госпада, бо міласэрнасць Яго вечная».
І ўсе юдэі, ерузалімцы і Язафат перад імі вярнуліся з радасцю вялікай у Ерузалім, таму што Госпад даў ім радасць дзеля іх ворагаў;
Кіраўніку хору. Давіда, слугі Госпада, які прамовіў Госпаду словы гэтай песні, калі Госпад яго вызваліў ад моцы ўсіх ворагаў яго
Тады Майсей і сыны Ізраэля заспявалі гэтую песню Госпаду і сказалі: «Давайце спяваць Госпаду: бо Ён слаўна ўзвялічыўся, каня і конніка кінуў у мора.
яна спявала ім, кажучы: «Давайце спяваць для Госпада, бо Ён слаўна ўзвялічыўся: каня і вершніка яго ўкінуў у мора!»
«Госпадзе, Ты — Бог мой! Славіць Цябе буду і хваліць імя Тваё, бо ўчыніў Ты цудоўныя справы, задумы даўнія, надзейныя, праўдзівыя.
У той дзень у зямлі Юдэйскай будзе спявана гэта песня: «Горад магутны — нам на збаўленне; паставіў Ён муры і вал.
якія мацнелі штодзень і цвёрдай рукой уціскалі Явіна, цара Ханаана, пакуль не знішчылі яго.
І Ганна малілася і казала: «Радуецца сэрца маё ў Госпадзе, узняўся рог мой у Богу маім; адкрыліся вусны мае супраць ворагаў маіх, бо ўзвесялілася я ў збаўленні Тваім.