Здымі з мяне пакаранне Тваё, гіну я ад удару рукі Тваёй.
Забяры ад мяне караньне Тваё, ад удараў рукі Тваёй я зьнікаю.
Праўды Тваёй не хаваў у сэрцы маім, абвяшчаў вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё, ня ўтойваў Тваёй ласкі і праўды Тваёй перад сходам вялікім.
І я спарахнею, як бурдзюк і як адзенне, што паточана моллю.
Мая скура пачарнела на мне, і косці мае высахлі ад спякоты.
Наколькі ж болей — тыя, што жывуць у гліняных дамах, падмурак якіх стаіць у парахне. Звядуцца яны, быццам моль!
Хай Ён забярэ ад мяне бізун Свой, і страх Яго хай не палохае мяне.
Вось жа, Госпад Бог — Успаможца мой, ці ёсць такі, хто б асудзіў мяне? Усе, вось, яны сатруцца, быццам адзенне, моль сточыць іх.
А я — быццам моль для Эфраіма, ды быццам гнілізна для дому Юды.
аддаць такога шатану на загубу цела, каб дух быў збаўлены ў дзень нашага Госпада Ісуса Хрыста.
Бо каго Госпад любіць, таго і карае, ды б’е кожнага сына, якога прымае».
але быў выкрыты ў сваім беззаконні: пад’ярэмная жывёла, нямая, прамовіўшы чалавечым голасам, стрымала неразумнасць прарока.
Бо Я тых, якіх люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівым і навярніся.