ПСАЛТЫР 34:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) СІН. Сцеражэ Ён усе косці іх, не зломіцца ні адна з іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён захоўвае ўсе косткі ягоныя, каб ніводную не паламалі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) разьзьяўляюць на мяне вусны свае; кажуць: «добра! добра! бачыла наша вока». |
І сказаў цар Ізраэля Язафату: «Ёсць яшчэ адзін чалавек, праз якога можам запытацца ў Госпада; але я яго ненавіджу, бо ён не прарочыць мне добрае, але ліхое: Міхей, сын Емлі». Язафат сказаў яму: «Не гавары так, цар».
Хай пасаромяцца і збянтэжацца ўсе тыя, хто шукаюць душу маю, каб забраць яе. Хай павернуцца назад і хай пачырванеюць тыя, што жадаюць мне ліха.
і аддасць Ён ім іх несправядлівасць і ў ліхадзейнасці іх знішчыць іх. Знішчыць іх Госпад Бог наш.
У адным доме хай спажываюць, і не выносьце на двор мяса яго, і не ламайце косці яго.
Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, дарэмна, бо Госпад не пакіне без кары таго, хто прызывае імя Госпада, Бога свайго, марна.
А грамадзяне яго ненавідзелі яго, і выправілі за ім пасланнікаў, кажучы: “Не хочам, каб ён валадарыў над намі”.
А тых ворагаў маіх, што мяне не хацелі, каб над імі валадарыў, прывядзіце сюды ды забіце перада мною”».
Вас свет не можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сведчу аб ім, што яго ўчынкі ліхія.
Яны атрымаюць пакаранне вечнай пагібеллю ад аблічча Госпада і славы магутнасці Яго,
І сказаў Саўл свайму збраяносцу: «Вазьмі меч свой і забі мяне, каб часам не надышлі гэтыя неабрэзаныя, і не забілі мяне, і не здзекаваліся з мяне». І збраяносец яго не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. Тады Саўл дастаў меч, і кінуўся на яго.