Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПЕСЬНЯ 4:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Як вежа Давідава — шыя твая, пабудаваная з умацаваннямі, тысяча шчытоў павешана на ёй, усё зброя моцных.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Як вежа Давідава шыя твая, збудаваная для абароны, тысяча шчытоў завешана на ёй, усё — зброя волатаў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

як Давідава вежа - шыя твая, узьнесеная ўгору, тысячай шчытоў увешаная, - а ўсе шчыты - дужых.

Глядзіце раздзел



ПЕСЬНЯ 4:4
15 Крыжаваныя спасылкі  

Горы Гэльбоэ! Хай не спадзе на вас ані раса, ані дождж і хай не будзе ў вас палёў урадлівых, бо там апаганены шчыт мужных, шчыт Саўла, быццам не быў ён памазаны алеем.


услаўляе Ён збаўленнем цара Свайго і аказвае міласэрнасць намашчэнцу Свайму Давіду і нашчадкам яго навекі».


і каля яго Эзэр, сын Ешуа, кіраўнік Міцпы, аднавіў іншы ўчастак насупраць уваходу ў збройню на рагу.


Сыны нашыя — быццам новыя парасткі ў маладосці сваёй; дочкі нашыя — як слупы гранёныя, высечаныя, як пабудова святыні.


Мы зробім табе залатыя завушніцы са срэбранымі ўкрапінамі».


Грудзі твае — як двое казлят, двайнят сарны.


Шыя твая — як вежа з косці слановай. Вочы твае — як ставы ў Хесебоне, што каля брамы Бат-Рабім. Нос твой — як вежа Лібана, што звернута супраць Дамаска.


«Я — мур, і грудзі мае — як вежы, таму я буду ў вачах яго тою, што знайшла супакой.


І ты, вежа статка, узгорак дачкі сіёнскай, ранейшая ўлада прыйдзе і вернецца да цябе, царства — да дачкі Ерузаліма.


і не трымаючыся Галавы, ад Якой усё цела, суставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расце ўзрастаннем Божым.


якія магутнасцю Божай праз веру захоўваецеся дзеля збаўлення, прыгатаванага аб’явіцца ў апошні час.