А ты, Кафарнаўм, што аж да неба ўзнёсся? Аж у пекла зрынешся! Бо каб такія цуды адбыліся ў Садоме, якія адбыліся ў табе, то застаўся б ён па сённяшні дзень.
МАЦЬВЕЯ 8:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі Ісус увайшоў у Кафарнаўм, падышоў да Яго сотнік, просячы Яго Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж увайшоў Ісус у Капэрнаум, падыйшоў да Яго сотнік, просячы Яго Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж увайшоў Ісус у Капернаум, падышоў да Яго сотнік і папрасіў у Яго: |
А ты, Кафарнаўм, што аж да неба ўзнёсся? Аж у пекла зрынешся! Бо каб такія цуды адбыліся ў Садоме, якія адбыліся ў табе, то застаўся б ён па сённяшні дзень.
Сотнік жа і тыя, што з ім былі, вартуючы Ісуса, убачыўшы землятрус ды ўсё, што адбывалася, спалохаліся вельмі, кажучы: «Сапраўды, Ён быў Сын Божы».
Сотнік жа, што стаяў насупраць, бачачы, што Ісус, так закрычаўшы, сканаў, гаворыць: «Сапраўды, Гэты Чалавек быў Сын Божы».
І, калі яго звязалі рамянямі, Паўла сказаў сотніку, што стаяў побач: «Ці дазволена вам без суда бічаваць грамадзяніна рымскага?»
Паўла ж паклікаў аднаго з сотнікаў і сказаў: «Завядзі гэтага юнака да трыбуна, бо мае нешта яму паведаміць».
І, паклікаўшы двух сотнікаў, сказаў: «Прыгатуйце дзвесце жаўнераў, каб ішлі ў Цэзарэю, а таксама семдзясят коннікаў ды дзвесце дзіднікаў а трэцяй гадзіне ночы.
І, калі падзьмуў паўднёвы вецер, яны, думаючы выканаць свой намер, выправіліся і паплылі ўздоўж берагоў Крыта.
Паўла сказаў сотніку і жаўнерам: «Калі яны не застануцца на караблі, вы не зможаце выратавацца».
Але сотнік, хочучы ўхаваць Паўлу, утрымаў іх ад намеру. І тым, што ўмелі плаваць, загадаў, каб першыя кінуліся ў ваду ды выйшлі на зямлю,
А як Ліда ёсць недалёка ад Ёпы, дык вучні, пачуўшы, што там знаходзіцца Пётра, паслалі да яго двух мужоў папрасіць яго: «Прыйдзі да іх, не марудзь!»