«Чуў Я нараканні сыноў Ізраэля. Скажы ім: “Увечары будзеце есці мяса, а раніцай будзеце насычацца хлебам, і даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш”».
МАЦЬВЕЯ 14:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І елі ўсе і наеліся, а з астаткаў сабралі дванаццаць поўных кашоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І елі ўсе, і насыціліся; і сабралі кавалкаў, што засталіся, дванаццаць поўных кашоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў дванаццаць кашоў поўных; |
«Чуў Я нараканні сыноў Ізраэля. Скажы ім: “Увечары будзеце есці мяса, а раніцай будзеце насычацца хлебам, і даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш”».
І сказаў Майсей: «Увечары дасць вам Госпад мяса есці, а раніцай — хлеба ўдосталь, бо чуў Ён нараканні вашыя, якімі наракалі вы супраць Яго. Бо хто такія мы? Не на нас наракалі вы, але на Госпада!»
Калі Я знішчу хлеб, вашу падпору, тады пячы будуць дзесяць жанчын хлеб ваш у адной печы, і будуць выдаваць яго пад мерку, і вы будзеце есці і не наясцеся!
вы сееце многа і збіраеце мала; ясцё і не насычаецеся; п’яце і не п’янееце; апранаецеся і не саграваецеся; і той, хто працуе, каб зарабіць, кідае плату ў дзіравы мяшэчак!”
І кажуць Яму вучні Яго: «Адкуль у нас у пустыні столькі хлеба, каб накарміць гэткі натоўп?»
І елі ўсе, і наеліся; і сабрана было таго, што засталося ў іх, дванаццаць кашоў кавалкаў.
Адказаў Яму Піліп: «Дзвесце дынараў не хопіць на хлеб для іх, каб кожны з іх атрымаў хоць крыху».