МІХЕЯ 4:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ты, вежа статка, узгорак дачкі сіёнскай, ранейшая ўлада прыйдзе і вернецца да цябе, царства — да дачкі Ерузаліма. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ты, Мігдал-Эдэр, узгорак дачкі Сыёну, да цябе прыйдзе і ўвойдзе [да цябе] панаваньне ранейшае, валадарства дачкі Ерусаліму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ты, вежа статку, пагорак дачкі Сіёна! да цябе прыйдзе і вернецца ранейшае ўладарства, царства - да дачок Ерусаліма. |
Палэль, сын Озі — супраць вугла вежы, што выступае ад верхняга царскага дома, што ў панадворку астрога; па ім Падая, сын Пароса,
Падыміце, брамы, вярхі вашы і расчыніцеся, брамы спрадвечныя, і ўвойдзе Валадар Славы.
Святая гара Яго, прыгожы ўзгорак — радасць усёй зямлі. Гара Сіён, скрай поўначы, горад вялікага Валадара.
З канцоў зямлі ўсклікаў я да Цябе, бо трывожыцца сэрца маё. На скалу непрыступную завядзі мяне!
Як вежа Давідава — шыя твая, пабудаваная з умацаваннямі, тысяча шчытоў павешана на ёй, усё зброя моцных.
І зноў зраблю суддзяў тваіх такімі, як былі раней, і радных тваіх, як былі ў даўнасці. Пасля таго назавуць цябе горадам справядлівасці, сталіцай вернай».
Ён абкапаў яго, і ачысціў яго ад камянёў, і пасадзіў на ім адборную вінаградную лазу, і на сярэдзіне яго пабудаваў вежу, і выкапаў у ім выціскальню, і спадзяваўся, што народзіць ён вінаград, але ён нарадзіў дзікія ягады.
А ў часы гэтых царстваў Бог Неба ўзбудзіць Валадарства, якое вытрывае вечна ды ўлада яго не пяройдзе на другі народ: сатрэ і знішчыць яно ўсе гэтыя царствы і само будзе трываць вечна.
царства, аднак, атрымаюць святыя Бога Узвышняга і будуць утрымліваць царства ў векі вечныя”.
І прыйдуць збаўцы на гару Сіён, каб судзіць гару Эзава. І будзе валадарства ў Госпада!»
Сабраннем збяру цябе ўсяго, Якубе; збяру ў адно рэшту Ізраэля, размяшчу разам статак у аўчарні, як жывёлу пасярод пашы; і будзе гармідар дзеля мноства людзей.
І Я знішчу калясніцы Эфраіма і коней у Ерузаліме; і будзе зламаны лук ваенны, і Ён абвясціць супакой народам. І Яго валадаранне ад мора аж да мора, і ад ракі аж да канцоў зямлі.
Вярніцеся ў крэпасць, вязні надзеі; сёння таксама абвяшчаю, што аддам табе ў два разы.
Цешся радасна, дачка Сіёна, гамані, дачка Ерузаліма. Вось, ідзе да цябе Валадар твой, Ён справядлівы і збаўца, ціхмяны, Які сядзіць на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай.
Паслухайце іншую прыпавесць. Быў чалавек гаспадар дому, які насадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў у ім выціскальню, і пабудаваў вежу, і наняў у яго вінаградараў, і аддаліўся.
І пачаў Ісус прамаўляць да іх у прыпавесцях: «Чалавек заснаваў вінаграднік, і загарадзіў яго плотам, і выкапаў выціскальню, і пабудаваў вежу, і наняў вінаградараў, і аддаліўся.
вышэй за ўсякае начальства і ўладу, і сілу, і валадаранне, і над усякім імем, якое называецца не толькі ў гэтым веку, але таксама і ў будучым;
І ночы ўжо не будзе, і не трэба будзе ўжо святла лямпы, ані святла сонца, бо Госпад Бог асвятляе іх, і будуць яны валадарыць на векі вечныя.