І захавай загады Госпада, Бога твайго, каб хадзіць шляхамі Яго, і пільнаваць пастановы Яго, і загады Яго, і прыказанні, і сведчанні, як напісана ў законе Майсеевым, каб мець поспех ва ўсім, што ты робіш, і паўсюль, куды ты пойдзеш;
ЛЯВІТ 8:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ля ўваходу ў палатку сустрэчы заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце Госпада, каб не паўміралі, бо мне гэтак загадана». Біблія (пераклад А.Бокуна) Каля ўваходу ў Намёт Спатканьня заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце ГОСПАДА, каб не паўміралі, бо гэтак мне было загадана». Біблія (пераклад В. Сёмухі) каля ўваходу ў скінію сходу будзьце дзень і ноч на працягу сямі дзён і будзьце на варце ў Госпада, каб не памерці, бо так мне загадана. |
І захавай загады Госпада, Бога твайго, каб хадзіць шляхамі Яго, і пільнаваць пастановы Яго, і загады Яго, і прыказанні, і сведчанні, як напісана ў законе Майсеевым, каб мець поспех ва ўсім, што ты робіш, і паўсюль, куды ты пойдзеш;
З Ааронам і сынамі яго ўчыні так ва ўсім, што Я табе загадаў. Сем дзён асвячай рукі іх і
Сем дзён штодзень будуць ахвяроўваць казла як ахвяру за грэх, і ахвяруеш цяля маладое са статка і барана са статка — жывёлу без заганы.
Будзе яна пасвячоным святарам, нашчадкам Садока, якія спаўнялі Мае службы і не блукалі, калі блукалі ізраэльцы, як блукалі левіты.
Сыны Аарона, Надаб і Абігу, узяўшы кадзільніцы, паклалі у агонь ды яшчэ і духмянасці, складаючы ў ахвяру перад Госпадам іншы агонь, а не той, што быў загаданы.
Калі ачышчаны памые адзенне сваё, абголіць усе валасы на целе і вымыецца ў вадзе, і, ачышчаны, увойдзе ў лагер, аднак будзе жыць сем дзён па-за сваёй палаткай.
Потым Майсей узяў крыху алею намашчэння і крыху крыві з ахвярніка і пакрапіў зверху Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іх. Гэтак пасвяціў Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іх.
павінен ён [вадой з попелам каровы] ачысціцца ў трэці і сёмы дзень і тады будзе чысты. Калі ў трэці дзень ён не ачысціцца, то ў сёмы дзень ён не будзе чысты.
і рупіліся аб усім, што тычыцца яго і ўсёй грамады ля палаткі сустрэчы, каб выконваць службу пры скініі,
І калі здаралася, што воблака доўгі час заставалася над скініяй, сыны Ізраэля былі пад аховай Госпада і не адпраўляліся ў дарогу;
Дык маючы такія абяцанні, умілаваныя, ачысцім сябе ад усякага бруду цела і духа, у страху Божым дасягаючы святасці.
Дык любі Госпада, Бога твайго, і пільнуй Яго настаўленні і загады, законы і прыказанні ўвесь час.
Гэты загад даю табе, сыне Цімафею, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты вёў разам з імі добрае змаганне,
Заклінаю цябе перад Богам і Ісусам Хрыстом і выбранымі анёламі захаваць гэта без перадузятасці, не хістаючыся ў той ці іншы бок.
Загадваю табе перад Богам, Які ажыўляе ўсё, і Ісусам Хрыстом, Які засведчыў перад Понцкім Пілатам добрае вызнанне,
Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе не думалі і не пакладалі надзеі на няпэўнасць багацця, але спадзяваліся на Бога жывога, Які шчодра дае нам усё патрэбнае для асалоды,
О Цімафею, беражы перададзенае табе, пазбягай агіднага пустаслоўя і супярэчлівых сцвярджэнняў фальшывай навукі,
Умольваю цябе перад Богам і Госпадам Хрыстом Ісусам, Які будзе судзіць жывых і памерлых, праз прыход Яго і Валадарства Яго:
Бо закон стаўляе першасвятарамі людзей кволых, слова ж прысягі, што пасля закону, – Сына, дасканалага навекі.