Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 14:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Калі ачышчаны памые адзенне сваё, абголіць усе валасы на целе і вымыецца ў вадзе, і, ачышчаны, увойдзе ў лагер, аднак будзе жыць сем дзён па-за сваёй палаткай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Ачышчаны памые адзеньне сваё, абголіць усе валасы свае, і вымыецца ў вадзе, і будзе чысты. Пасьля ачышчаны ўвой­дзе ў табар і будзе жыць сем дзён па-за намётам сваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 той, каго ачышчаюць, абмые вопратку сваю, абстрыжэ ўсе валасы свае, абмыецца вадою і будзе чысты; потым увойдзе ў табар і прабудзе сем дзён па-за намётам сваім;

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 14:8
19 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, застаўся цар Озія пракажаным аж да дня сваёй смерці і пражываў асобна ў доме, поўным пракажаных, бо быў выключаны з дома Госпада. Затым Ёатам, сын яго, распараджаўся царскім домам ды судзіў людзей краю.


і Ён сказаў яму: «Ідзі да народа і асвяці яго сёння і заўтра; і хай памыюць яны адзенне сваё,


І сышоў Майсей з гары да народа, і асвяціў яго; і, калі памылі яны адзенне сваё,


І калі б яму выпала несці нейкую мярцвячыну, хай вымые адзенне сваё і будзе нячысты да захаду сонца.


і складзе яе на ахвярніку разам з ахвярай хлебнай, і чалавек будзе ачышчаны па законе.


І сёмага дня абголіць ён валасы на галаве, бараду і бровы, ды валасы на ўсім целе, і вымые адзенне і цела сваё вадой, і будзе чысты.


Калі паздаравее той, хто церпіць ад такой хваробы, то хай адлічыць сем дзён на сваё ачышчэнне і, памыўшы адзенне сваё і ўсё цела ў жывой вадзе, будзе чысты.


І ў той жа момант прывёў Аарона і сыноў яго. І калі абмыў іх вадою,


А калі хто раптам пры ім памрэ, апаганіцца галава прысвячэння яго; так што хай зараз жа паголіць галаву ў дзень ачышчэння свайго, гэта значыць у сёмы дзень.


адпаведна гэтаму абраду: хай будуць акроплены яны вадой збавення, і хай паголяць яны ўсе валасы на целе сваім, і хай вымыюць адзенне сваё, і ачысцяць сябе.


то ўвядзі яе ў дом свой. Хай яна паголіць галаву сваю і абрэжа пазногці,


На падабенства таго і нас цяпер збаўляе хрост, не праз абмыццё бруду цела, але праз абяцанне Богу добрага сумлення, праз уваскрэсенне Ісуса Хрыста,


А я сказаў яму: «Гаспадару мой, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага ўціску, і абмылі свае вопраткі, і выбелілі іх у Крыві Ягняці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы