Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ГАБРЭЯЎ 7:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Бо закон стаўляе першасвятарамі людзей кволых, слова ж прысягі, што пасля закону, – Сына, дасканалага навекі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 Бо Закон стаўляе за першасьвятароў людзей, якія маюць нядужасьць, а слова прысягі, што пасьля Закону, [паставіла] Сына, дасканалага на вякі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 Бо закон устаноўлівае першасьвятарамі людзей немачных; а слова прысяжнае, пасьля закона, паставіла Сына, навек дасканалага.

Глядзіце раздзел Копія




ГАБРЭЯЎ 7:28
17 Крыжаваныя спасылкі  

Прысягнуў Госпад і не пашкадуе: «Ты святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха».


калі граху дапусціцца памазаны святар, так што яго віна спадае на народ, то складзе ён за свой грэх у ахвяру Госпаду маладога бычка без заганы як перамольную ахвяру за грэх;


Ён гаворыць ім: «Ідзіце і скажыце таму лісу: “Вось, Я выганяю дэманаў і ўчыняю аздараўленні сёння і заўтра, а на трэці дзень скончу”.


Калі Ісус прыняў воцат, сказаў: «Споўнілася!»; і, схіліўшы галаву, аддаў Духа.


У апошнія ж гэтыя дні прамовіў Ён да нас праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, праз Якога стварыў і вякі.


Бо належала, каб Той, для Якога ўсё і праз Якога ўсё, Таго, Які шмат сыноў прывёў у славу, Правадыра іх збаўлення, удасканаліў праз цярпенне.


Дзеля гэтага Ён павінен быў ва ўсім упадобніцца братам, каб стацца міласэрным і верным Першасвятаром у Бога, каб ачысціць грахі народа,


Дык вось, браты святыя, удзельнікі нябеснага паклікання, пазнайце Пасланца і Першасвятара вызнання нашага, Ісуса Хрыста,


Хрыстос жа – як Сын у доме Сваім. Дом жа Яго – мы, калі захаваем цвёрдую веру і ўслаўленне надзеі аж да канца.


Маючы, вось, Першасвятара вялікага, Які прайшоў нябёсы, Ісуса, Сына Божага, будзем трымацца вызнання.


Так і Хрыстос не Сам Сябе ўславіў, каб стацца Першасвятаром, але Той, Які сказаў Яму: «Ты – Сын Мой, Я сёння нарадзіў Цябе»,


а Гэты – з прысягаю Таго, Які сказаў Яму: «Прысягнуў Госпад і не пашкадуе: Ты – Святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха».


Гэты праз тое, што трывае вечна, мае святарства непераходзячае.


Без бацькі, без маці, без радаводу, без пачатку дзён і не маючы канца жыцця, ён упадобніўся Сыну Божаму і застаецца святаром навекі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы