і хлябы-праснакі, і ляпёшкі без рошчыны, што папрысканы алеем, а таксама ляпёшкі-праснакі, намазаныя алеем; зрабі ўсё з найчысцейшай мукі пшанічнай.
ЛЯВІТ 2:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто будзе складаць ахвяру Госпаду з ежы, яго ахвярай будзе мука, і хай увалье ў яе алею і пакладзе кадзіла, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі хто захоча скласьці ахвяру хлебную ГОСПАДУ, няхай прынясе пшанічнай мукі, зьмяшае яе з алеем і дадасьць да яе кадзіла, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі якая-небудзь душа хоча прынесьці Госпаду ахвяру прынашэньня хлебнага, няхай прынясе пшанічнай мукі, і вылье на яе алею, і пакладзе на яе лівану, |
і хлябы-праснакі, і ляпёшкі без рошчыны, што папрысканы алеем, а таксама ляпёшкі-праснакі, намазаныя алеем; зрабі ўсё з найчысцейшай мукі пшанічнай.
Не ахвяраваў ты Мне ягнят цэласпалення твайго, ні сваімі ахвярамі падзякі не ўславіў Мяне. Не абцяжарыў Я цябе ахвярай добраахвотнай, не зрабіў Я табе прыкрасці з кадзілам.
і прывядуць з усякіх народаў у ахвяру для Госпада ўсіх вашых братоў на конях, на калясніцах, на насілках, на мулах і на драмадэрах на святую Маю гару ў Ерузаліме, — кажа Госпад, — падобна, як сыны Ізраэля прыносяць ахвяры ў чыстым посудзе да дома Госпада.
і сказаў мне ён: «Гэта месца, дзе святары будуць гатаваць ахвяры за злачынства і за грэх, дзе будуць пячы ахвяру з ежы, каб не мусілі іх выносіць на знешні панадворак, асвячаючы гэтым народ».
Хто ведае, ці не адумаецца Ён, і ці не даруе, і ці не пакіне па Сабе дабраславенне — ахвяры хлебныя і вадкія Госпаду, Богу вашаму?
Восьмага дня возьме ён двух бараноў без заганы, адну гадавалую авечку без плямы і тры дзесятыя часткі эфы пшанічнай мукі, змешанай з алеем, як ахвяру [з ежы] і адзін лог алею.
ды пакладзеш на кожны рад найчысцейшага кадзіла; гэта будзе памятная частка хлеба, ахвяра агнявая для Госпада.
Калі б рука яго не знайшла дзвюх туркавак або двух маладых галубоў, хай прынясе дзесятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; хай не палівае яе алеем ды хай не кладзе на яе кадзіла, бо гэта ахвяра за грэх.
І ачысціць святар яго перад Госпадам, і будуць адпушчаны яму ўсе ўчынкі, якімі ён зграшыў».
і прынёс ён ахвяру хлебную, і напоўніў ёю руку ды спаліў на ахвярніку, апрача ранішняй ахвяры цэласпалення.
і вала і барана ў ахвяру прымірэння, і ахвяруйце іх перад Госпадам, і ахвяру хлебную, пакропленую алеем, бо сёння Госпад з’явіцца вам”».
Ад усходу бо сонца аж да захаду вялікім будзе імя Маё між народамі, ды ў кожным месцы будуць пасвячаць і складаць ахвяру чыстую імю Майму, бо вялікім будзе імя Маё між народамі, — кажа Госпад Магуццяў.
Такім чынам, з дароў найсвяцейшых, за выключэннем таго, што будзе спалена, вазьмі наступнае: кожны дар і ахвяру за грэх і злачынства, што аддаецца Мне, як рэчы найсвяцейшыя, хай будуць яны належаць табе і сынам тваім.
і, як ахвяру з ежы, дайце дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацвёртай часткай гіна найчысцейшага алею.
і ўрачыста прынясіце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
І ў ёй былі срэбраная міса ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраная чара ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўнены былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру з ежы,
місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Хай возьмуць бычка са статка і ахвяру да яго з мукі, запраўленай алеем; а другога бычка са статка ты возьмеш у ахвяру за грэх
Сказаў ім Ісус: «Я – хлеб жыцця. Хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не засмагне.
І намашчэнне, якое вы атрымалі ад Яго, трывае ў вас, і не трэба, каб вас хтосьці вучыў, бо самае Яго намашчэнне вучыць вас усяму, і яно праўдзівае, і няма ў ім хлусні, і як вас навучыла, так вы і трывайце ў ім.
І выступіў іншы анёл, і стаў перад ахвярнікам, трымаючы залатую кадзільніцу, і дадзена было яму шмат фіміяму, каб з малітвамі ўсіх святых узнёс іх на залаты ахвярнік, які перад пасадам.