Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 66:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 і прывядуць з усякіх народаў у ахвяру для Госпада ўсіх вашых братоў на конях, на калясніцах, на насілках, на мулах і на драмадэрах на святую Маю гару ў Ерузаліме, — кажа Госпад, — падобна, як сыны Ізраэля прыносяць ахвяры ў чыстым посудзе да дома Госпада.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 І яны прывядуць усіх братоў вашых з усіх народаў як дар для ГОСПАДА на конях і на вазах, на насілах, і на мулах, і на вярблюдах на сьвятую гару Маю, у Ерусалім, кажа ГОСПАД, як сыны Ізраіля прыносяць дар у чыстых пасудзінах у Дом ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 і прадставяць усіх братоў вашых ад усіх народаў у дарунак Госпаду на конях і калясьніцах, і на насілках і на мулах і на борздых вярблюдах, - на сьвятую гару Маю, у Ерусалім, кажа Гасподзь, - падобна на тое, як сыны Ізраілевыя прыносяць дарунак у дом Госпада ў чыстай пасудзіне.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 66:20
20 Крыжаваныя спасылкі  

На ўсёй Маёй гары святой не будзе крыўды і забойстваў, бо зямля будзе перапоўнена веданнем Госпада, як воды перапаўняюць мора.


І будзе ў апошнія дні падрыхтавана гара Госпадава на вяршыні гор, і ўздымецца яна над узгоркамі, і будуць сцякацца да яе ўсе народы.


І пойдзе шмат людзей, і скажуць яны: «Ідзіце, і ўзыдзем на гару Госпадаву і ў дом Бога Якубава, і хай навучыць Ён нас дарогам Сваім, і будзем хадзіць па сцежках Яго; бо з Сіёна выйдзе закон і слова Госпадава з Ерузаліма».


Скажу поўначы: “Аддай!” і поўдню: “Не забараняй! Прывядзі сыноў Маіх здалёк і дачок Маіх з канцоў зямлі”.


Выйдзіце, выйдзіце, адлучыцеся ад гэтага! Не дакранайцеся ні да чаго нячыстага! Выйдзіце з сярэдзіны яго! Ачысціцеся вы, якія несяце посуд Госпада!


Бо пашырышся ты направа і налева, і патомства тваё возьме ў спадчыну народы, якія абжывуць пакінутыя гарады.


дам ім у доме Маім ды ў мурах Маіх месца і імя лепшае ад сыноў і дачок: дам ім імя вечнае і незнішчальнае.


завяду іх на гару Маю святую ды пацешу іх у доме малітвы Маёй: цэласпаленні іх і ахвяры іх будуць мілымі на Маім ахвярніку, бо дом Мой домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў, —


А вам, якія пакінулі Госпада, якія забыліся пра святую Гару Маю, і накрываеце сталы ў гонар Гада, і амфару запаўняеце ў гонар Мэні,


Воўк і ягнятка будуць пасвіцца разам, ды леў, як і вол, будзе салому есці, а ежаю змяі будзе парахно; не будуць шкодзіць, ані забіваць па ўсёй Маёй святой гары», — кажа Госпад.


і ўстановіць палаткі свайго палаца між марамі над гарой святой пышнасці; і ўзыдзе аж на вяршыню яе, і ніхто не прыйдзе да яго з дапамогай.


З-за рэк Этыёпіі, — адтуль тыя, што моляцца Мне, — дзеці расцярушаных Маіх прынясуць падарунак Мне.


прынеслі дары перад аблічча Госпада: шэсць крытых вазоў і дванаццаць валоў. Прынеслі па адным возе ад двух кіраўнікоў і па адным воле ад кожнага; і паставілі гэта перад скініяй.


і залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,


каб быў я паслугачом Хрыста Ісуса для паганаў, святарна абвяшчаючы добрую вестку Божую, каб ахвяра паганаў, асвечаная Духам Святым, была прынята.


Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і паслугу вашай веры, цешуся і дзялюся радасцю з вамі ўсімі.


і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы