ЛУКАША 14:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не прыдатная яна ані ў зямлю, ані ў гной, але вон яе выкінуць. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае». Біблія (пераклад А.Бокуна) Ані ў зямлю, ані ў гной яна не надаецца, вон выкідаюць яе. Хто мае вушы каб слухаць, няхай слухае». Біблія (пераклад В. Сёмухі) ні ў зямлю, ні ў гной ня прыдасца; прэч выкідаюць яе. Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе! |
А той, адказваючы, гаворыць яму: “Гаспадару, пакінь яго і на гэты год, пакуль я абкапаю яго і абкладу гноем,
Чацвёртае ўпала на добрую зямлю і, калі вырасла, дало плод у сто разоў большы». Гэта кажучы, усклікваў: «Хто мае вушы слухаць, хай слухае».
«Укладзіце вы ў вушы свае гэтыя словы: Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей».
Калі хто не застанецца ўва Мне, будзе адкінуты прэч, як галінка, і ссохне, і збяруць іх, і кінуць у агонь, і яны згараць.
Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: хто пераможа, не будзе пашкоджаны другой смерцю.
Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам з’есці Я манну таемную і дам яму белы камень, а на камені напісанае новае імя, якога не ведае ніхто, толькі той, хто атрымлівае.
Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам Я спажываць з дрэва жыцця, якое пасярод Божага раю.