Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛУКАША 8:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Чацвёртае ўпала на добрую зямлю і, калі вырасла, дало плод у сто разоў большы». Гэта кажучы, усклікваў: «Хто мае вушы слухаць, хай слухае».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 а іншае ўпала на добрую зямлю і, узыйшоўшы, прынесла плод стакротны». Сказаўшы гэтае, Ён усклікнуў: «Хто мае вушы слухаць, няхай слухае».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 а іншае ўпала на добрую зямлю і, узышоўшы, урадзіла плод стакротны. Сказаўшы гэта, абвясьціў: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 8:8
25 Крыжаваныя спасылкі  

Хто мае вушы слухаць, хай слухае.


Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: хто пераможа, не будзе пашкоджаны другой смерцю.


Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам Я спажываць з дрэва жыцця, якое пасярод Божага раю.


А што на добрай зямлі пасеяны, гэта тыя, што слухаюць слова і прымаюць ды прыносяць плод: адзін – трыццаць, другі – шэсцьдзясят, а трэці – сто».


Яшчэ іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод: узышло, і вырасла, і ўрадзіла: адно трыццаць, другое шэсцьдзясят, трэцяе сто».


У каго ж на добрай зямлі пасеяна, гэта той, хто слова слухае, і разумее, і прыносіць плод: адзін – у сто разоў, другі – у шэсцьдзясят, а іншы – у трыццаць».


Вуха, што чуе, і вока, што бачыць, абодва стварыў Госпад.


А што ў добрай зямлі – гэта тыя, што, добрым і шчырым сэрцам слухаючы слова, берагуць яго ды прыносяць плады ў цярплівасці.


Слухайце і ўспрымайце вушамі; не ўзносцеся, бо Госпад сказаў гэта:


Няўжо гэта не мудрасць усклікае і не разважлівасць падымае голас свой?


І вось, сеяў Ізаак у той зямлі, і сабраў у тым годзе стакротны плён, і дабраславіў яго Госпад.


і каб жылі вы дастойна Госпада, ва ўсім падабаючыся Яму, прыносячы плод у кожным добрым дзеянні і ўзрастаючы ў пазнанні Бога,


Бо мы – Яго стварэнне, створаныя ў Хрысце Ісусе для добрых спраў, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх жылі.


І пасылаў Госпад да вас усіх сваіх паслугачоў-прарокаў, без перапынку, але вы не слухалі і не нахілялі вушэй вашых, каб паслухаць,


Хто мае вушы, каб слухаць, хай слухае».


Калі хто мае вушы, каб пачуць, хай чуе!»


Трэцяе ўпала паміж церняў, і церні, вырасшы, заглушылі яго.


Не прыдатная яна ані ў зямлю, ані ў гной, але вон яе выкінуць. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае».


Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам.


Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам.


Хто мае вуха, хай слухае:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы