ЛІКІ 33:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта месцы прыпынку сыноў Ізраэля, якія выйшлі з Егіпта дружынамі на чале з Майсеем і Ааронам Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта месцы прыпынку сыноў Ізраіля, якія выйшлі з Эгіпту дружынамі сваімі пад рукою Майсея і Аарона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось табары сыноў Ізраілевых, якія выйшлі зь зямлі Егіпецкай рушэньнямі сваімі, пад начальствам Майсея і Аарона, |
І рушылі сыны Ізраэлевы з Рамэсаса ў Сукот у ліку каля шасцісот тысяч пешых мужчын, акрамя дзяцей.
а павёў яго навокал па дарозе пустыні, якая праходзіць каля Чырвонага мора. А сыны Ізраэля выйшлі ўзброенымі з зямлі Егіпецкай.
Гэта Аарон і Майсей, каму Госпад загадаў вывесці сыноў Ізраэля з зямлі Егіпта паводле іх дружынаў.
Я вывеў цябе з зямлі Егіпецкай і з дому няволі вызваліў цябе, і паслаў перад табою Майсея, і Аарона, і Мірыям!
і якіх Майсей запісаў па месцы лагераў, з якіх яны па загадзе Госпада выходзілі. Вось гэтыя месцы.
І паслаў Я туды Майсея і Аарона, і ўдарыў Егіпет плягамі, якія Я рабіў у ім, і пасля Я вывеў вас.
як перабраўся Якуб у Егіпет, і прыціскалі іх егіпцяне, і прызывалі бацькі вашыя Госпада, і Госпад паслаў Майсея і Аарона, і вывеў бацькоў вашых з Егіпта і пасяліў іх у гэтым месцы;